In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
АПБ у "Лічбах і фактах" 2016

Сябры, выйшла традыцыйная справаздача АПБ за 2016 год– «Лічбы і факты». Яшчэ раз узгадаем год гогаля! І можна спампаваць! 

У год гогаля мы разам з вамі ратавалі Тураўскі луг ад палону вярбы, лічылі жураўлёў на балоце Ельня, развешвалі скрыні для гогаляў і іншых качак, выбіралі птушку-сімвал Валожынскага раёна і натхнялі выбіраць птушак у іншых кутках краіны...

Год быў сапраўды насычаным. «Лічбы і факты»– нагода яшчэ раз успомніць 2016-ы і сказаць дзякуй усім, хто не застаўся ў баку ад важнай справы захавання прыроды. Шмат чаго ў год гогаля было зроблена дзякуючы вялікім пректам "Прырода важная для ўсіх" і "аб'ядноўваючыся вакол прыроды", якія АПБ рэалізуе пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза, стала мацнейшай сетка Захавальнікаў ТВП дзякуючы праекту ПРААН-ГЭФ. 

Усе сябры АПБ, якія прыйўлі на 28 студзеня на ХХ З'езд АПБ, атрымалі нашу справаздачу ў друкаваным выглядзе. Можна азнаёміцца і з электронная версіяй "Лічбаў і фактаў".  

Спампаваць "Лічбы і факты-2016"

Наперадзе – 2017 год, новыя акцыі і новыя цікавыя сустрэчы з птушкамі. Якія мы хочам рабіць з вамі разам. Разам для птушак і людзей! 

Як стаць сябрам АПБ 

Як аплаціць сяброўскі ўзнос 

Як зрабіць ахвяраванне ў АПБ 

Таксама глядзіце
У нас на столе будут "стронциевые" хлеб и молоко?
"Птицам, которые гнездятся на пойменных лугах, сегодня необходима наша помощь"
В польской Беловежской пуще рубят столетние деревья!
Хранители АПБ — лучшие общественные экологи Витебщины!
В гости к золотистым щуркам!
Каким странам Европы и какие виды птиц сохранять?
Припять, дай пять!
Хохлатый жаворонок «загнездится» на доме?
"Рэдкія птушкі" Цнянки
Пра што "звініць" кот і як ратаваць птушку года?