In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
25-26 лютага — канферэнцыя АПБ "Птушкі штодня" ў Гродна!

Раз на два гады праходзіць канферэнцыя Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ. Ды так, што на яе не сорамна запрасіць усіх аматараў назіранняў за птушкамі не толькі з Беларусі, але і з-за яе межаў. Сёлета канферэнцыя адбудзецца ў суботу-нядзелю 25-26 лютага ў гасціннай гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага. Самае цікавае пра назіранні, вывучэнне і ахову птушак Беларусі і не толькі будзе папулярна прадстаўлена аўтарамі даследаванняў. Не забывайма і пра магчымасць паразмаўляць з самымі цікавымі арнітолагамі і бёдуотчарамі Гродзенскага рэгіёну: запрашаем! Уваход і ўдзел у канферэнцыі вольны. Падрабязная праграма ніжэй. 

Спампаваць праграму канферэнцыі 

Фота — Дз.Вінчэўскі Фота — Дз.Вінчэўскі

Праграма канферэнцыі «Птушкі штодня», прысвечанай памяці Георгія Васільевіча Гулеўскага (1941-2017)

Гімназія №1 імя акадэміка Я.Карскага, пр-т Янкі Купалы, 82, г.Гродна

25 лютага, субота

  • 9.00-10.00 — Рэгістрацыя ўдзельнікаў
  • 10.00-10.10 — Адкрыццё канферэнцыі
  • 10.10-10.35 — «Падзел экалагічных нішаў паміж арланам-белахвостам і арлом-маркутом» – к.б.н. Уладзімір Іваноўскі (АПБ, Віцебск)
  • 10.35-11.00 — «Новыя метады даследавання пугача і іх вынікі на Любліншчыне» – Sylwester Aftyka (Lubelskie Towarzystwo Ornitologiczne, Люблін)
  • 11.00-11.25 — «Птушкі на нашых сметніках»- к.б.н. Ірына Самусенка (НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, Мінск)
  • 11.30-11.50 — Каманднае маляванне ўдзельнікамі канферэнцыі Птушкі 2017 году з завязанымі вачыма.
  • 12.00-12.30 — Перапынак на каву і гарбату. Кулінарыя гімназіі.
  • 12.30-13.00 — Афіцыйная частка. Справаздача Савета аддзялення і Рэвізійнай камісіі за 2016 год і план дзейнасці аддзялення на 2017 год.
  • 13.00-13.25 — «Дубальты на Падляшшы: чым гэтыя кулікі здзівілі нас за 4 гады тэлеметрычнага сачэння» —  Michał Korniluk (Natura International Polska, Беласток)
  • 13.25-13.50 — «Чайкі Беларусі: вызначэнне ў палявых умовах» – Аляксандр Вінчэўскі (АПБ, Мінск)
  • 14.00-14.50 — Перапынак на АБЕД. Кулінарыя гімназіі 
  • 15.00-15.30 — Прэм’ера дакументальнага фільма «Spring Struck» – прадстаўляе аўтар Дзьмітры Якубовіч (Film Studio "Aves", Гродна)
  • 15.30-15.55 — «Самыя цікавыя назіранні птушак на Гарадзеншчыне ў 2016 годзе» – Дзьмітры Вінчэўскі (сайт «Птушкі штодня» / Клуб200 АПБ, Гродна)
  • 15.55-16.20 — «Гнездаванне Сеўкападобных на паплавах Прыпяці» – Яўгенія Лучык (НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, Мінск)
  • 16.20 -16.50 — Перапынак на каву і гарбату. Кулінарыя німназіі
  • 16.50-17.15 — «Птушкі паўвострава Ямал» – Дзяніс Кіцель (Birding Belarus, Маларыта)
  • 17.15-17.40 — «Поплаўныя луні з захаду і ўсходу Беларусі: ці ёсць адрозненні ў трасах міграцыі і месцах зімоўкі ў Афрыцы?» – Дзьмітры Вінчэўскі (Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ, Гродна)
  • 17.40-17.55 — «Гнездаванне белых буслоў у Гродзенскім заапарку« – Віталь Гуменны (Гродзенскі заапарк, Гродна)
  • 17.55-18.10 — Падвядзенне вынікаў канферэнцыі 
  • 19.00-23.00 — Урачыстая вячэра для паўналетніх сябраў АПБ і гасцей канферэнцыі. Кошт — 25 руб. або 50 zl.

Перад пачаткам канферэнцыі будуць адкрытыя персанальная фотавыстава Дзьмітрыя Якубовіча «Нашы вядомыя і невядомыя птушкі» і мемарыяльная фотавыстава «Прырода на здымках Жоржа Гулеўскага (1941-2017)». 

У праграме магчымыя змены – сачыце на www.birdwatch.by

Дзякуем за лагістычную падтрымку сайту «У Беларусь – без візы!»      

Кантакт з Аргкамітэтам: Андрэй Храмогін — маб. +375 336-240893, Дзьмітры Вінчэўскі: тэл. (0152) 730-118, маб. +375-336-887589 , Э-пошта: [email protected], Віталь Гуменны: маб. +375-292- 842391, Э-пошта: [email protected]     

Для іншагародніх магчымы бясплатны начлег у сябраў АПБ з Горадні – звязвайцеся з намі загадзя! 

Калі ў Вас ёсьць магчымасць і жаданне дапамагчы ў арганізацыі і правядзенні канферэнцыі, звязвайцеся з аргкамітэтам!

Пад час канферэнцыі можна будзе набыць або замовіць: майкі-цішоткі, вызначальнікі, кнігі, часопісы, календары, налепкі, відэафільмы, паштоўкі, кубкі ды іншую прадукцыю пра птушак або з іх выявамі, заплаціць сяброўскія складкі за 2017 год ці далучыцца да сябраў АПБ.  

Канферэнцыя адбудзецца  ў актавай залі гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага г.Гродна – адрас: праспект Янкі Купалы, 82

  • Праезд да  прып. «Гасцініца «Турыст», далей перайсці дарогу і ісці прыкладна 5 хвілін у бок лесапарку Румлёва (гл. схему ніжэй).
  • Ад чыгуначнага вакзалу да Савецкай плошчы на аўт. №№3 і 14, далей аўт.№ 1 або трал.№9
  • Ад прыпынку «Абласная філармонія» аўт. № 1 і любыя тралейбусы (№№ 8, 9, 12).
  • Ад Аўтавакзалу аўт. №1.
  • З усіх прыпынкаў магчымы даезд маршрутнымі таксі (кошт 1 руб.) 

26 лютага, нядзеля

10.30-16.00. — Палявая экскурсія на птушак (з абедам).  

Для тых, у каго няма ўласных, на час экскурсіі могуць быць выданы вызначальнікі і біноклі. Запісвайцеся на экскурсію ў Аргкамітэце загадзя! Экскурсія будзе адбывацца пад кіраўніцтвам дасведчаных бёдуотчараў з трубамі.

Ад’езд са стаянкі на вул.Падольная насупраць дома 8.

Чакаем!

Па матэрыялах www.birdwatch.by