In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Краявід: балоты Беларусі (фота)

Якое месца Беларусь займае ў свеце па агульнай плошчы балотаў, чаму балоты — гэта прыгожа і колькі каштуе 1 гектар "багны"? Мультымедыйны часопіс 34Mag разам з эка-актывістамі з арганізацыі "Багна" падрыхтавалі цікавы "Краявід": глядзіце і выпраўляйцеся на балота!  

2 лютага ў 1971 годзе была прынята Рамсарская канвенцыя – першая глабальная міжнародная дамова, цалкам прысвечаная аднаму тыпу экасістэм – водна-балотнаму. Канвенцыя была падпісана, каб захаваць птушыных братоў і сясцёр нашых меншых, ці, дакладней, месцы іх пражывання. На сённяшні момант у справе – 168 краін. Беларусь далучылася ў 1999 годзе. Каб прымкнуць да дамовы, неабходна мець на сваёй тэрыторыі хаця б адно ўгоддзе, якое б ахоўвалася Рамсарскай канвенцыяй. У нас цяпер іх 26, якія пакрываюць прыкладна 35% усіх балот Беларусі. 

Дзякуй грамадскай арганізацыі «Багна» за ўдзел у падрыхтоўцы матэрыялу і Інстытут эксперыментальнай батанікі за дапамогу ў інфармацыі. Чэкай іх краўдфандынгавую кампанію, якая збірае сродкі на выданне «Падарожнай кніжкі па балотах Беларусі». Больш падрабязнасцей шукай тут.

34Mag / Факты Косця Чыкалаў / Фота by Вольга Каскевіч