In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Пабачыў першага бусла? Паведамі! "Жывая вясна-2017" пачалася!

У Беларусь ужо прыляцелі першыя кнігаўкі, жураўлі і палявыя жаўрукі. Зусім хутка будзем вітаць і птушак "Жывой вясны"!  Дарэчы існуе прыкмета, калі пабачыш першага бусла ў палёце — год пройдзе паспяхова, калі пабачыш на зямлі ці ў гняздзе — рыхтуйся да нейкіх праблем.  Добрая падстава ўважліва сачыць за вясеннім небам!

1 сакавіка АПБ распачынае чарговы сезон міжнароднай кампаніі, у якой Беларусь прымае ўдзел кожны год. Чаму варта сустракаць птушак разам з намі і як гэта рабіць? 

Маленькія ўдзельніцы кампаніі "Жывая вясна-2016" з Шумілінскага аддзялення АПБМаленькія ўдзельніцы кампаніі "Жывая вясна-2016" з Шумілінскага аддзялення АПБ

Што такое «Жывая вясна»? 

«Жывая вясна» – міжнародны праект, які ставіць мэтай прыцягнуць увагу і цікавасць дзяцей і дарослых да прыроды і да захавання мігруючых птушак. Птушкі, якія адлятаюць у вырай, вясной пераадольваюць тысячы кіламетраў на цяжкім шляху дадому. Кампанія дае адказы на пытаніі «якія перашкоды сустракаюцца на шляхах птушак?» і «як мы можам дапамагчы?». 

 

Якія птушкі абраны вястунамі вясны?

 

Вястунамі «Жывой вясны» абраны пяць птушак, якіх адносна лёгка пазнаць: белы буселвясковая ластаўкачорны свіргульзвычайная зязюля і шчурка-пчалаедка. Кожнае назіранне заносіцца на адмысловую мапу, і людзі з розных краін свету разам складаюць анлайн-мапу падарожжаў птушак з поўдня на Радзіму. Кожны дзень назіранняў будзе ўсё больш, і паступова колер мапы будзе змяняцца. Так мы зразумеем, калі прыйшла сапраўдная вясна!

Вястуны "Жывой вясны"! Вястуны "Жывой вясны"!

Як дадаць назіранне?

Заклікаем усіх беларусаў часцей выходзіць на прыроду і прыглядацца да птушак. Калі вы ўбачыце ці пачуеце птушак «Жывой вясны»– зарэгіструйце назіранні. Як гэта зрабіць? Абірайце зручны для сябе варыянт:

 

Важная заўвага! Зарэгістраваць трэба вашую першую сустрэчу птушак "Жывой вясны" ў пэўным месцы, але вы можаце падзяліцца сваёй першай сустрэчай у кожнай вобласці нашай краіны, у якія здарыцца завітаць на працягу вясны.

 

Што новага ў гэтым годзе?

 –  У гэтым годзе міжнародная кампанія праходзіць пад слоганам "Не забірайце птушанят дадому!"  Гэтая праблема актуальная не толькі ў нашай краіне. Досыць складана прайсці міма маленькага пухнатага птушаняткі — неадменна ўзнікае нясцерпнае жаданне яго "выратаваць"! Вельмі важна стрымацца і ацаніць сітуацыю, толькі ў рэдкіх выпадках птушцы-падлетку насамрэч патрэбна дапамога. Як варта сабе паводзіць пры сустрэчах з птушанятамі -- будзем не раз вяртацца да гэтых пытанняў разам з "Жывой вясной-2017"! дзеліцца каардынатар кампаніі па Беларусі Карына Салавей. 

 

 Таксама ў межах кампаніі адбудуцца конкурсы малюнкаў і фотаздымкаў (умовы можна спампаваць ніжэй), пройдуць  птушыныя экскурсіі, прэзентацыі, адмысловыя святы і гульні ў школах.

 

Найлепшыя працы ўдзельнікаў фотаконкурса Жывая вясна-2016. Аўтары — П.Лычкоўскі, Т.Каржыцкая, М.ШастакоўНайлепшыя працы ўдзельнікаў фотаконкурса Жывая вясна-2016. Аўтары — П.Лычкоўскі, Т.Каржыцкая, М.Шастакоў

Што датычыцца прыродаахоўных мерапрыемстваў, у гэтым годзе працягнецца праца па кальцаванні буслоў. Спецыялісты НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі і актывісты АПБ кожны сезон стараюцца падараваць каляровыя кольцы як мага большай колькасці маладых буслянят.Вяртанні калец даюць навукоўцам карысную інфармацыю, дзе зімуюць сімвалы Беларусі і праз якія краіны пралягае іх шлях дадому. Усіх жыхароў краіны мы заклікаем рабіць домікі для птушак, асабліва вітаюцца сінічнікі, як іх правільна зрабіць і развесіць чытайце тут. Вельмі каштоўнымі рэгістрацыямі на сайце будуць паведамленні пра шчурак-пчалаедак — гэта від з Чырвонай кнігі Беларусі. Калі месца гнездавання на пэўнай тэрыторыі пацвердзіцца, спецыялісты па прыродаахоўных пытаннях АПБ будуць спрыяць перадачы гэтых месцаў пад ахову.

 

 

Сустрэнем вясну разам з птушкамі!
 

Кантактная асоба – Карына Салавей, каардынатар кампаніі «Жывая вясна», +375 29 2648766, [email protected] 

 

Даведка «Жывой вясны»: 

Кампанія «Жывая вясна» пачалася ў 2006 годзе як еўрапейскі праект. Потым далучылася і Сярэдняя Азія. З 2010 года «Жывая вясна» пайшла ў Афрыку: з верасня жыхары гэтага кантынента назіраюць, як абраныя пяць відаў птушак ляцяць на зімоўку ў іх краіны. У мінулым годзе ў кампаніі паўдзельнічалі больш за 70 000 чалавек. Звыш 4 000 назіранняў было і ад Беларусі. Дзякуючы вашаму актыўнаму ўдзелу наша краіна апынулася на на 4-м месцы сярод 55 краін-удзельніц. 

 

Умовы конкурсаў кампаніі  "Жывая вясна-2017"


Метадычныя распрацоўкі для правядзення кампаніі "Жывая вясна-2017"


 

Таксама глядзіце
Жывая вясна-2017: Беларусь 3-я з 55-ці краін удзельніц!
Стрижи в городе!
Жывая вясна-2016: Беларусь — 2-я з 55 краін-удзельніц!
Усе птушкі кампаніі "Жывая вясна" вярнуліся ў Беларусь! Паспей занесці сваё назіранне да 31 мая!
Конкурсы "Жывой вясны" чакаюць!
Пачалася "Жывая вясна — 2016"!
"Жывая вясна-2015": Беларусь — 5-я з 54 краін-удзельніц!
Вясковыя ластаўкі вяртаюцца!
100 жаворонков «вылетели» из духовки в Шумилино
Пачалася "Жывая вясна-2015"!