In English, please
На Берасцейшчыне сіпуха паспяхова выгадавала птушанят.
На Берасцейшчыне сіпуха паспяхова выгадавала птушанят.На Берасцейшчыне сіпуха паспяхова выгадавала птушанят.

Брэсцкі раён – гэта адзінае за апошнія дзесяцігоддзі пацверджанае месца гнездавання сіпухі ў Беларусі. Яно было знойдзена сябрамі АПБ з Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення Іванам Багдановічам і Віктарам Фенчуком (цяперашнім дэрэктарам арганізацыі) тры гады таму.

За тры гады назіранняў дарослыя птушкі паспяхова выгадавалі ня менш за 10 птушанят, усе яны былі акальцаваныя сябрамі аддзялення. У тым ліку адно птушаня было акальцавана сёлета (фота) .

Пачынаючы з гэтага году, Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне разам з Брэсцкай абласной экалагічнай арганізацыяй «Зялёны край», Люблінскім арніталагічным таварыствам, Прыродаахоўнай арганізацыяй «Боцян» і Агульнапольскім арніталагічным таварыствам, дзякуючы фінансавай падтрымцы Праграмы малых грантаў ГЭФ, рэалізуе праект «Прырода аб’ядноўвае людзей». Асноўныя мэты праекту – аб’яднаць сілы грамадскасці па абодва бакі граніцы (Беларусь і Польшча), дзеля вывучэння і аховы сінантропных і лясных відаў соў. Адным з накірункаў дзейнасці ў рамках праекту з’яўляецца выраб і развешванне штучных гнездавых скрынь, ў тым ліку і для сіпухі.

У заходніх краінах значная колькасць гнездавых папуляцый гэтага віду існуе менавіта дзякуючы падтрымцы арнітолагаў і аматараў прыроды. Ёсць надзея, што і на захадзе Беларусі, дзякуючы сумесным намаганням мясцовых прыродаахоўных арганізацый, энтузіястам і грамадскасці, колькасць сіпухі павялічыцца, ці прынамсі, ня зменшыцца.

Андрэй Абрамчук,

Старшыня Савету Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення АПБ

Фота аўтара.

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org