In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Раздаем значыкі гілёў!

Травеньская акцыя: прывядзі ў АПБ сяброў і атрымай за гэта значак з гілём! Табе — значак, сябру — АПБ!  

Травень – самы цікавы час назіраць за абуджэннем дзікай прыроды: на дрэвах з’яўляецца лісце, ізноў чуваць жаб і камароў, у птушак сезон гнездавання. Звярніце на гэта сваю ўвагу і ўвагу сваіх сяброў! 

Адзін з добрых спосабаў быць бліжэй да дзікай прыроды – стаць сябрам АПБ – найбуйнейшай прырододаахоўнай арганізацыі Беларусі.Дзякуй за тое, што ты ўжо стаў нашым сябрам! Цяпер заклікаем цябе прывесці ў арганізацыю іншых! За гэта цябе чакае падарунак – значык з гілём.

Гілі чакаюць!Гілі чакаюць!

Кожны новы сябра АПБ дапамагае нам ахоўваць прыроду: птушак Беларусі, аднаўляць экасістэмы і займацца экалагічнай адукацыяй.

Як стаць сябрам АПБ? 

  • трэба запоўніць анкету онлайн;  
  • аплаціць гадавы сяброўскі ўзнос. Які ўзнос – абіраеце самі: «Асабісты», «Сямейны» ці «Рэдкая птушка». Можна зручна аплаціць праз ЕРИП, смс-паведамленне (толькі МТС) ці на Белпошце. 

Як аплаціць сяброўскі ўзнос

Як атрымаць значак?

Пры запаўненні анкеты чалавек, якому ты параіў сяброўства, пазначае тваё прозвішча і імя (ці нумар сяброўскай карткі) ў адказ на пытанне «Хто прапанаваў вам стаць сябрам АПБ?». Вельмі важна гэта зрабіць! Мы дашлем значак новаму сябру АПБ, а ён потым ўрачыста передасць падарунак свайму сябру, які параіў далучыцца да АПБ.

Што атрымлівае сябра?

  • Часопіс "Птушкі і мы" – 2 выпускі;
  • Інфармацыйны бюлетэнь АПБ;
  • Картку сябра АПБ;
  • Налепку "Птушка года";
  • Значык (толкьі для катэгорыі «Рэдкая птушка»)
  • Іншыя друкаваныя матэрыялы па меры іх выпуска арганізацыяй АПБ.

Можна быць вельмі актыўным сябрам і браць удзел у нашых акцыях і мерапрыемствах: наведваць цікавыя экскурсіі, лекцыі, ездзіць разам у палявыя валанцёрскія летнікі. Калі ты (пакуль!) не гатовы на гэта, можна проста аплаціць сяброўскі ўзнос і такім чынам падтрымаць нашу працу па захаванні дзікай прыроды Беларусі. Гэта таксама будзе вашай актыўнай пазіцыяй па захаванні прыроды.

Падрабязней пра сяброўства ў АПБ

Больш гілей! Больш сябраў АПБ! 

Таксама глядзіце
"Отпросился с работы и поехал помогать лососю"
Как учительница из Чаусов убедила детей отложить гаджеты и пойти в "Крылатый дозор"
Новый год и новый взнос
Экскурсія з краязнаўчым прысмакам
"Рэдкая птушка" в Налибокской пуще
Уголок, где живет луток
Почему 1350 человек уже поддержали АПБ в 2016 году?
Сколько "голосов" у дикой природы?
Михаилу Никифорову — 60 лет!
Танцы на болоте!