In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Салаўі, наспявайце нам вясну!

Пачалася штогадовая акцыя АПБ па складанні "Салаўінай карты". А 19-21 мая запрашаем на экскурсіі з арнітолагам! 

Фота — П. АляксеяўФота — П. Аляксеяў

Май, нават з такім надвор’ем – час слухаць спевы птушак! Пачалася самая мілагучная «салаўіная» акцыя АПБ: штогод арнітолагі запрашаюць на экскурсіі на салаўёў, а таксама заклікаюць усіх жадаючых складаць разам «Салаўіную карту». Удзельнічаць можа кожны!

Што такое «Салаўіная карта»?

«Салаўіная карта» – унікальны праект, дзе кожны жыхар нашай краіны, які цікавіцца прыродай і любіць птушак, можа стаць адным са складальнікаў адмысловай карты. 

Як гэта працуе?

Калі вы пачулі спевы салаўя – адзначце месца на карце. Такім чынам мы разам зможам падлічыць птушак! А яшчэ вашыя назіранні – добрая падказка для іншых людзей і адказ на пытанне «куды пайсці паслухаць салаўя?». Шукаеце салаўінае месца на карце – і наперад правяраць, ці ёсць там птушка.

Якія месцы можна адзначаць?

Не гледзячы на тое, што адразу на старонцы вы бачыце карту Мінска, адзначыць салаўя вы можаце ў любым куточку нашай краіны. Для гэтага трэба знайсці свой горад ці мястэчка і перанесці чырвоны маркер у кропку, дзе вы чулі салаўя. Такі фармат удзелу дае не толькі магчымасць самастойна ўносіць свае дадзеныя, але і бачыць на карце месца, дзе салаўі ўжо спяваюць.  

Калі можна пачуць салаўя?

Гэтыя птушкі спяваюць на працягу мая і ў пачатку чэрвеня. Адзінкавых асобін можна пачуць да сярэдзіны чэрвеня. Таму спяшайцеся паслухаць гэтых гучных птушачак і адзначыць на карце горада «сваіх» салаўёў! Заходзьце на адмысловую старонку на нашым сайце і дадавайце свае назіранні. Звыш 200 салаўіных кропак з’явіліся па ўсёй Беларусі ў мінулым годзе. Будзьце ўважлівымі – мажліва ваш горад самы салаўіны ў краіне?

Зробім Беларусь салаўінай! 

А дзе спяваюць вашы салаўі? А дзе спяваюць вашы салаўі?

Калі вам патрэбна дапамога – запрашаем вызначаць салаўёў разам на экскурсіях! Разам з гідам-арнітолагам патрапім на сапраўдны салаўіны канцэрт, даведаемся цікавыя факты з жыцця выдатнага выканаўцы. Не застануцца без увагі і астатнія птушыныя жыхары парка.

Куды выправіцца паслухаць салаўя ў кампаніі арнітолага?

У гэтым годзе месцамі экскурсій у Мінску абраныя Севастопальскі парк, Лошыцкі парк, парк Перамогі.

  • 1мая 19:30 —парк Перамогі 
  • 20 мая 19:30 — Лошыцкі парк
  • 21 мая 19:30 — Севастопальскі парк 

Пачатак — 19:30. Колькасць удзельнікаў абмежаваная, таму абавязкова патрэбен папярэдні запіс.

Запіс пачнецца з 15 мая. Запісацца на экскурсіі магчыма па тэлефонах (+375 17) 369 76 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87 (тэлефанаваць с 9 да 17 гадзін). Па тэлефоне вам скажуць дакладнае месца сустрэчы. 

Дзе яшчэ пройдуць салаўіныя экскурсіі?

Гомель - 19 мая, 19.00

  • Месца сустрэчы: Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, зарэчная зона.
  • Кантактны тэлефон: +375 44 7219496, Зінаіда 

Мядзел - 20 мая, 14.00

  • Месца сустрэчы: р. Дробня, на беразе воз. Мястра 
  • Кантактны тэлефон: + 375 29 3456700, Алена  

Верасніца (Жыткавіцкі раён) - 21 мая, 18.00 

  • Месца сустрэчы ўдакладняць па тэлефоне:  +375 29 3367331, Настасся 

Чавусы - 20 мая, 19.00

  • Месца сустрэчы ўдакладняць па тэлефоне:  +375 33 6930603, Кацярына 

У прадчуванні экскурсій раім выправіцца на пошукі салаўя ў сваім горадзе — ягоную меладычную песню проста пазнаць і амаль немагчыма зблытаць з іншымі птушкамі.

Абавязкова падзяліцеся назіраннем на Салаўінай карце, каб вашыя суседзі таксама маглі патрапіць на салаўіны канцэрт!

Таксама глядзіце
Закрыццё сезону салаўінай оперы
Салаўіная вясна!
256 кропак на карце, або як па вясне салаўёў лічылі
Час збірацца на "Салаўіныя вечары" і даследаваць "Салаўіную карту"
Па якім адрасе спявае салавей? Складаем карту разам!
Дзе ж спяваюць салаўі?
Салаўіныя вечары з "Аховай птушак Бацькаўшчыны"
Запрашаем на салаўіныя экскурсіі!
Пачалася акцыя "Салаўіныя ночы"
Соловьиная экскурсия в Лошицком парке