In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Ці могуць геалакатары перашкаджаць птушкам пад час міграцыі?

У апошнія гады даследаванні міграцыі птушак рэдка абыходзяцца без выкарыстання тэхнічнічных прылад, якія дапамагаюць глыбей і інакш убачыць складаныя працэссы ў іх жыцці. Аднак дагэтуль няма адназначнага адказу на важнае пытанне – наколькі падобныя прылады бяспечныя для птушак? Нядаўняя публікацыя ў часопісе The CondorOrnithological Applications паказвае магчымыя дадатковыя абмежаванні ў выкарыстанні геалакатараў. 

Зязюля з Беларусі, за якой мы сачылі тры гады Зязюля з Беларусі, за якой мы сачылі тры гады

Геалакатары — невялічкія гаджэты, якія з-за невялікага памеру могуць выкарыстоўвацца нават на дробных птушках і запісваюць толькі дату і працягласць светлавой часткі сутак. Дзякуючы гэтым дадзеным можна з параўнальна неблагой дакладнасцю (у залежнасці ад геалакатара і праграмы, якой апрацоўваюцца дадзеныя, атрыманыя каардынаты могуць адрознівацца ад сапраўдных ад 200 да 500 км) даведацца дзе, як і з якой хуткасцю перамяшчалася пазначаная геалакатарам птушка ды іншае.

У апошні час былі атрыманы дадзеныя, якія сведчылі пра параўнальную бяспечнасць геалакатараў.

Аднак Дуглас Рэйбак (Douglas Raybuck) з калегамі (з універсітэту Арканзаса (ЗША) маніторылі самцоў блакbтнага ляснога спявуна (Setophaga cerulea) з геалакатарамі і без іх. Даследчыкі адлоўлівалі у розных штатах: Пенсільваніі, Міссуры, Арканзасе, выкарыстоўваючы стандартныя арніталагічныя метады. Некаторыя самцы атрымлівалі геалакатар, іншыя – камбінацыю каляровых калец. Акрамя вызначэння поспеху гнездавання, на наступны год навукоўцы стараліся пераадлавіць або хаця б адзначыць самцоў з абодвух груп.

Яны знайшлі, што хаця геалакатары не мелі негатыўнага ўздзеяння на поспех гнездавання птушак у той сезон, калі яны прымацоўваліся, аднак на наступны год такія птушкі вярталіся на месцы гнездавання з меншай імавернасцю пасля міграцыі. Для параўнання, такіх самцоў было толькі 16% у адрозненне ад самцоў без геалакатараў з кантрольнай групы, якіх вярнулася 35%.

Хаця ў падобных даследаваннях з выкарыстаннем розных тэхнічных прылад удзельнічае толькі вельмі невялічкая колькасць птушак у параўнанні з колькасцю нават лакальных папуляцый, і дзеля важнасці атрыманых дадзеных часам са стратай некалькіх птушак можна не лічыцца, то для глабальна знікаючых відаў напэўна патрэбныя больш асцярожныя метады даследаванняў.

Крыніца:

Raybuck D W, Larkin J L, Stoleson S H & Boves T J. 2017. Mixed effects of geolocators on reproduction and survival of Cerulean Warblers, a canopy-dwelling, long-distance migrant. The Condor: May 2017, Vol 119, No 2, pp 289-297. doi: http://dx.doi.org/10.1650/CONDOR-16-180.1

Па матэрыялах www.birdwatch.by, Дз. Вінчэўскі