In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Жывая вясна-2017: Беларусь 3-я з 55-ці краін удзельніц!

Сапраўднае лета быццам не вярнулася з выраюу чаканні цяплыні і сонейка прапануем узгадаць, як мы сустракалі вясну і птушак у гэтым годзе.

Сёлета з усіх краін-удзельніц на сайт «Жывой вясны» паступіла болей за 38 000 назіранняў. Ад нашай краіны - звыш 3 000, больш за палову з іх  з Мінскай вобласці. 

 Па агульнай колькасці назіранняў усіх птушак, Беларусь на 3-м месцы сярод 55-ці краін-удзельніц. На першым месцы — Ірландыя (5247 назіранняў), на другім — Латвія (981 назіранне). 

Штогод мы атрымліваем дзесяткі лістоў з самымі кранальнымі гісторыямі - напрацягу кампаніі ўдзельнікі дзеляцца ўражаннямі ў Вясновым блогу:

Олег Булгаков, Минская область: «Три года гнездо аистов на старой липе пустовало — ветви сильно разрослись и аистам невозможно было сесть в гнездо. Но нашелся смелый человек, который залез на высоту более 10 метров и обрезал лишние ветви. Этой весной пара аистов снова поселилась в гнезде на старой липе! Очень радостно было их увидеть снова и услышать знакомое клокотание!». 

Елена Мозакова, Могилевская область: «Много учащихся нашей школы живут в новостройках нашего города. Так вот эти дома очень понравились ласточкам. И уже пятый год подряд они прилетают в свои гнезда. Строят новый дом и на нем под крышей появляются новые жильцы — ласточки. Я тоже живу в этом доме. Поэтому мы с ребятами каждый год прямо из своих окон встречаем прилет ласточек, а потом в школе дружно делимся своими впечатлениями».

Куды залятала кампанія ў гэтым годзе? «Жывая вясна» наведала «Гуканне вясны» ў Вязынцы, адзначыла Птушыную Ноч музеяў у Музее прыроды і экалогіі і Дзень птушак у Котаўцы, а таксама завітала на фестываль «Суседзі» на Валожыншчыне і Вясенні экафэст Цэнтра экалагічных рашэнняў. 

Ці былі незвычайныя сустрэчы? Сёлета пашчасціла  «Рэдкай птушцы» АПБ Галіне Шаціла, яна першая заўважыла адну з самых яскравых птушак "Жывой вясны" — шчурку-пчалаедку пад Мінскам, недалека ад г.п Міханавічы. Дзякуем Галіне за знаходку і жадаем новых цікавых назіранняў!


 

Больш за 100 чалавек прынялі ўдзел у конкурсах «Жывой Вясны». Тэма міжнароднай кампаніі ў гэтым годзе — "Не забірайце птушанят дадому!", яна стала назвай адмысловаму мастацкаму конкурсу.

Хто апынуўся ў пераможцах у гэтым годзе?

Пераможцамі конкурса малюнкаў «Не забірайце птушанят дадому» сталі:

1-е месца: Дар’я Вярэніч

 2-е месца: Валерыя Фіцнэр

3-е месца: Іванна Гаруля

 Пераможцы фотаконкурса "Птушкі "Жывой вясны":

1-е месца:  Яўген Шастакоў

Аўтар фота — Яўген ШастакоўАўтар фота — Яўген Шастакоў

 2 месца: Максім Шастакоў

Аўтар фота — Максім ШастакоўАўтар фота — Максім Шастакоў

 3 месца: Таццяна Лаўрова і Ірына Бірына-Паўлава.

Аўтар фота — Таццяна ЛаўроваАўтар фота — Таццяна Лаўрова

Аўтар фота — Ірына Бірына ПаўлаваАўтар фота — Ірына Бірына Паўлава

Вялікі дзякуй усім удзельнікам кампаніі «Жывая вясна». Пераможцы конкурсаў атрымаюць па пошце дыпломы, прызы і памятныя сувеніры ад АПБ.

Вясну правялі, час вітаць лета – з вясёлымі прыгодамі, птушынымі  спевамі, падарожжамі і новымі мерапрыемствамі АПБ! Да сустрэчы!

Таксама глядзіце
Стрижи в городе!
Пабачыў першага бусла? Паведамі! "Жывая вясна-2017" пачалася!
Жывая вясна-2016: Беларусь — 2-я з 55 краін-удзельніц!
Усе птушкі кампаніі "Жывая вясна" вярнуліся ў Беларусь! Паспей занесці сваё назіранне да 31 мая!
Конкурсы "Жывой вясны" чакаюць!
Пачалася "Жывая вясна — 2016"!
"Жывая вясна-2015": Беларусь — 5-я з 54 краін-удзельніц!
Вясковыя ластаўкі вяртаюцца!
100 жаворонков «вылетели» из духовки в Шумилино
Пачалася "Жывая вясна-2015"!