Па выніках галасавання ў Статут былі ўнесены некаторыя змяненні. Даданы пункт, што АПБ можа ажыццяўляць выдавецкую і паліграфічную дзейнасць, унесены выданні арганізацыі з тлумачэннем іх мэтаў (бюлетэні "Ахова птушак Бацькаўшчыны", "Кулён", "Вялікі кулён", "Баталён", "Размах крылаў", "Кабец", часопісы "Птушкі і мы" і " Subbuteo "). Даданы пункт аб рэдакцыйнай калегіі выданняў. Скарочаны пункт аб Клубах.
Новы Статут Вы зможаце паглядзець на нашым сайце пасля яго рэгістрацыі Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь.