In English, please
Новы "стары" праект АПБ для развіцця сеткі захавальнікаў

Новы «стары» праект АПБ для развіцця сеткі захавальнікаў

З 16 па18 кастрычніка адбылася стартавая сустрэча для новага праекта «Аховы птушак Бацькаўшчыны», мэта якога далейшае развіццё сеткі захавальнікаў ТВП. Выконваць яго будзе АПБ разам з Літоўскім і Шведскім арніталагічнымі таварыствамі (LOD і SOF) пры фінансавай падтрымцы Nordic Council of Ministers. Нагадаем, што пачатак быў пакладзены сумесным праектам АПБ і SOF, для ТВП «Балота Званец», «Балота Ельня», «Налібоцкая пушча» і «Гарадзенская Свіслач».

Першая сустрэча адбылася ў Літве, у вядомым арнітолагам месцы –Ventes ragas, дзе размешчана літоўская станцыя кальцавання птушак. Знаходзіцца яна на беразе Куршскага заліва Балтыйскага мора і ўражвае як вынікамі сваей працы за год тут кальцуюць 50-70 тысяч птушак! так і памерамі сетак для іх адлову, нездарма яны занесены ў сусветную кнігу рэкордаў Гінэса, як самыя вялікія ў свеце.

У сустрэчы прынялі ўдзел лідэры літоўскіх суполак захавальнікаў трох ТВП, дзе будзе адбывацца праект. З Шведскага боку ўдзельнічалі прадстаўнікі аднаго з яго паўночных аддзяленняў: Västerbottens Ornitologiska Förening, якое будзе прадстаўніком SOF у праекце. Ад АПБ у ей прынялі ўдзел Яўген Лабанаў, Мікалай Чэркас і Вольга Лукшыц.

Галоўнымі мэтамі сустрэчы было знаёмства ўдзельнікаў паміж сабой, прэзентацыя праекта і абмеркаванне прац для яго выканання. Літва і Беларусь пазнаёмілі ўсіх з тэрыторыямі, якія будуць прымаць удзел у праекце. З боку Беларусі гэта ТВП «Сэрвач» «Балота Ельня», і «Налібоцкая пушча», праца на апошніх двух была распачата год таму, на іх былі створаны сеткі захавальнікаў, а ўдзел у наступным праекце дазволіць падрыхтаваць людзей да правядзення сапраўднага маніторынгу гэтых тэрыторый. Што датычыцца ТВП «Сэрвач», то на ёй праект распачнецца стварэнням сеткі захавальнікаў.

З боку Літвы будуць задзейнічаны ТВП возера «Kretuonas», забагненная торфараспрацоўка «Novaraistis» і лясны масіў «Biržų giria».

Акрамя абмеркавання праекта ўдзельнікі змаглі бліжэй пазнаёміцца з птушкамі, пад час наведвання станцыі кальцавання і некаторых ТВП. Беларускіх прадстаўнікоў асабліва ўразіла дэльта і яго пойма Нёмана, якая пад час паводкі цалкам заліваецца вадой. На шляху праз усю Літву цікава было паглядзець, што сабой уяўляе рыбаход для ласося.

Галоўны вынік сустрэчы – добры пачатак праекта, які будзе цікавы ў выкананні і паспрыяе ўмацаванню сяброўства з нашымі суседзямі і захаванню каштоўных пріродных тэрыторый.

Вольга Лукшыц, каардынатар праекта

Падчас абмеркаванняў
Удзельнікі сустрэчы
Сетка для адлова птушак на станцыі кальцавання птушак Ventes ragas
Рыбаход
Удзельнікі сустрэчы на станцыі кальцавання птушак Ventes ragas
Адлоўленыя птушкі "чакаюць" свае кольцы
Сіняя сініца
Таксама глядзіце
От теории к практике
Охраняемая площадь ТВП Простырь увеличилась
Птицам все возрасты покорны: вместе для птиц и пожилых людей
Сколько серых журавлей отдыхает на Ельне этой осенью
ТВП «Ореховское» получила статус ООПТ
Сколько коростелей обитает на Средней Припяти?
Браславские озера могут получить статус территории, важной для птиц
Новое место обитания вертлявой камышевки обнаружено недалеко от Минска
Зелёные легкие Европы планируется принести в жертву торфяной промышленности
Десант хранителей посчитал журавлей на болоте Званец
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org