Выйшаў з друку новы нумар “Вялікага Кулёну”У апавяданні Алега Кальчанка цікава апісаны птушыны свет Атлантычнага акіяна. Сямён Левы расказвае аб тым, што птушак можна назіраць усюды, нават ў войску. Дзяніс Кіцель цікава апісвае сьвет насякомых і арніталагічныя сустрэчы ў Крыму. У артыкуле Андрэя Абрамчука — «Вядомая-не вядомая Сцвіга» — распавядаецца аб падарожжы па беларускім Палессі, а ў артыкуле Святаслава Валасюка «Раўнінны жыхар ў пошуках трэцяга вымярэння» — аб падарожжы па Краіне гор сталовых». Іранічнае апавяданне-фельетон Сяргея Сідарука — «Универмаг», распавядае аб незвычайных, але праўдзівых прыгодах арнітолагаў на Палессі!
На жаль, нумар выйшаў са спазьненнем амаль на 5 месяцаў, таму частка інфармацыі, асабліва абвесткі, ужо састарэла. Але ў дадзеным выпадку спазьненне друку не залежала ад сябраў аддзялення.
У бліжэйшы час гэты нумар атрымаюць ўсе сябры АПБ з Заходне-Палескага аддзялення і з Камянецкага, Пружанскага, Бярозаўскага і Драгічынскага раёнаў.
Астатнія сябры АПБ могуць замовіць «ВК», патэлефанаваўшы на нумар 7253216.
Дарэчы, рэдакцыя прымае матэрыялы (калі яны адпавядаюць тэматыцы весніка), а таксама заўвагі і прапановы ад усіх сябраў АПБ, незалежна ад іх месца жыхарства.
«Вялікі Кулён» выходзіць 1 раз на год на 48-50 старонках фармату А5.