In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Экатурызм і актыўная ахова прыроды ў біясферным рэзерваце Прыбужскае Палессе

14-15 лістапада, у ваколіцах возера Селяхі, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка і біясфернага рэзервата Прыбужскае Палессе адбыўся чарговы, ужо чацьвёрты, летнік праекту «Захаваем прыроду разам». Летнік быў арганізаваны Заходне-Палескім рэгіянальным аддзяленнем АПБ пры фінансавай падтрымцы Праграмы малых грантаў ГЭФ.

Летнік пад агульнай назвай «Экатурызм і актыўная ахова прыроды ў біясферным рэзерваце Прыбужскае Палессе» быў прысвечаны працам па абсталяванню турыстычнага шляху і майстраванню штучных гнездавых скрынак для птушак і млекакормячых. Сёлета восенню знайсці колькі цёплых і галоўнае сухіх дзён — занятак даволі складаны. Таму асабліва прыемна было тое, што надвор’е спрыяла і за два дні летніку не было а ні воднага дожджыку. Цікавае траварыства, гумар і добры настрой спрыяў працам. Падчас летніку было пабудавана каля 18 драўляных стэндаў – асноў для інфармацыйных матэрыялаў аб найбольш цікавых для турыстаў аб’ектах рэзервату, а таксама каля 20 скрынь для птушак (сокал-пустальга, сініцы, шэрая кугакаўка) і млекакормячых (соні, рукакрылыя). Восеньскі дзень кароткі, і таму пасля заходу сонца ў першы дзень летніку ўсё таварыства перабралася ў цёплы пакоі, дзе абмеркаванне вынікаў працы і планаў на наступны год зацягнуліся на доўга. На наступны дзень ізноў былі праца і абмеркаванне, а пасля абеду развітанне да наступнай сустрэчы.

Андрэй Абрамчук
Каардынатар праекту «Захаваем прыроду разам»

Таксама глядзіце
Осень. Ельня. Волонтеры!
Как и зачем стучат дятлы?
Лагерь на Ельне: не плотины, а искусственные гнездовья!
Что бы сделать на выходных? Дом для птицы года!
В «Прибужском Полесье» построили гнезда для редких птиц
"Квартира" к весне
Наука домиков для птиц
"Квартира" в подарок птице года!
150 "новостроек" для ушастой
Стань одним из волонтеров Ельни!