In English, please
Этанол – новая пагроза бразыльскай саванне
Этанол – новая пагроза бразыльскай саваннеЭтанол – новая пагроза бразыльскай саванне

"Дэфарэстацыя Cerrado адбываецца хутчэйшымі тэмпамі, чым /дажджавых лясоў/ у Амазоніі» – пракамэнтаваў падзеі Джон Бачэнэн ( John Buchanan ), дырэктар карпаратыўных практык НДА з Conservation International . "Калі тэмпы знішчэнняў захаваюцца, пазасталая на сёння расліннасць саванны знікне да 2030г.»

Карані шырокамаштабнай трансфармацыі месцаабітанняў ляжаць у нядаўна выдадзеным Сэнатам Злучаных Штатаў біле, які абавязвае выкарыстаць у якасьці аўтамабільнага паліва 136 мільёнаў літраў этанолу да 2022г. – гэта ў 6 разоў больш, чым здольныя зараз прадукаваць 116 рафінэрый у ЗША.

Прэзідэнт Джордж Буш, які прапанаваў падобнае павелічэнне выкарыстання этанолу таксама для краін НАФТА (Звязу Амерыканскага гандлю), наведаў Бразылію ў сакавіку і праводзіў перамовы аб прамоцыі прадукцыі гэтага віду паліва ў краінах Лацінскай Амерыкі і на Карыбскіх выспах. Амерыканскія кампаніі і інвестары – ўключаючы Джорджа Сораса і такіх гігантаў аграбізнесу, як Cargill – размячаюць тэрыторыі ў Бразыліі, бо чакаюць нават большага павелічэння адводу зямель пад вырошчванне цукровага трыснягу для біяпаліва.

"Гонка па прадукцыі этанолу ўжо пачалася, і заявы прэзідэнта Буша надалі гэтаму працэсу толькі большую крэдытаздольнасць» – сказаў Рабэрто Радрыгес ( Roberto Rodrigues ), былы міністар сельскай гаспадаркі Бразыліі, які ў снежні мінулага году быў чальцом Міжамерыканскай этанольнай камісіі.

Паводле в.а. міністра навакольнага асяроддзя Жоао Паўла Капобіанка ( Jo ã o Paulo Capobianco ), трэба адрозніваць старыя праблемы выкарыстання Cerrado для сельскай гаспадаркі ад нядаўніх вынікаў развіцця праграмы біяпаліва. "Праблемы Cerrado з’явіліся не ўчора, яны накапліваліся дзесяцігоддзямі, з-за некаторых відаў дзейнасці, якія сапраўды небяспечныя /для саванны/» – падкрэсліў ён. "Дасягнуты кансэнсус, мы праводзім частковы маніторынг сытуацыі, і сапраўды адбываецца вельмі хуткі працэс дэфарэстацыі. Але звязваць яго непасрэдна з прадукцыяй этанолу не правільна, хаця ж бы таму, што цукровы трыснёг вырошчваюць і на месцы былых пашаў».

Міністар таксама дадаў, што яго міністэрства адслежвае знікненне лясоў у саванне гэтак жа, як гэта робіцца для Амазоніі і дажджавых лясоў Атлантыкі. У гэтым годзе ўпершыню будзе зроблена дэталёвае параўнанне сытуацыі 2002 і 2006гг. Больш за тое, Урад правядзе сэртыфікацыю сацыяльнага і ўздзеяння на навакольнае асяроддзе кампаній, якія вырошчваюць цукровы трыснёг для прадукцыі этанолу.

Sabrina Valle , Ricardo Muniz

01-08-2007

Крыніца: www. estado. com. br праз www. amazonia. org. br

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

Жоўта-блакітныя ара з www. lorolibre. org

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org