In English, please
Гісторыя выратавання птушкі
Гісторыя выратавання птушкіГісторыя выратавання птушкі

А ўсё пачалося з таго, што аднойчы малады гаспадар Уладзімір Дубіна ішоў праз вясковае поле і пачуў роспачны крык нейкай птушкі. Азірнуўся, прыслухаўся і накіраваўся на трывожны птушыны голас... І раптам натрапіў на хворага шэрага жорава. Уладзімір паклікаў на дапамогу жонку Галіну. Разам яны прынеслі небараку-птушку дадому. Што дакладна здарылася з ей, ніхто не ведаў, але выдавала хваробу кульгавая нага і стомленасць жураўля. Чулыя людзі не пакінулі яго гінуць, а нават паклапаціліся пра далейшы лёс.

Маладая сямья пражывае з бацькамі Уладзіміра, якія таксама не былі супраць часова прытуліць пакалечанага жорава. Было вырашана памясціць яго ў больш-менш зручны «вальер» на падворку – месца выгулу для парасят. Кармілі птушку зернем і кукурузай, але апетыт у жураўліка быў слабы, хвароба ўсё ж такі давала пра сябе знаць. А гаспадары-выратавальнікі адразу пачалі звяртацца ў розныя службы, якія займаюцца аховай навакольнага асяроддзя. Актыўны ўдзел у дапамозе тут прыняла суседка сям’і Дубіна – Валянціна Несцярук. Яна якраз і паведаміла, што на яе просьбы прыехаць, забраць, падлячыць птушку, каб жыла ніхто не адазваўся. Вось і атрымліваецца, што кабінетная работа гэтых самых службаў больш «важная», чым непасрэдная ахова флоры і фаўны нашай Беларусі... Тады звярнуліся ў газету «Кобрин-информ», а калега-журналіст гэтага выдання папрасіў нашу газету паспрыяць у вырашэнні праблемы, што мы і зрабілі, аператыўна звязаўшыся з прадстаўніком грамадскай арганізацыі «АПБ» Алегам Кальчанкам. Як-ніяк шэры журавель занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і адносіцца да другой катэгорыі рэдкіх птушак – гэта тыя віды, колькасць якіх пакуль дастаткова высокая, але катастрафічна скарачаецца, што ў будучым можа паставіць шэрых жураўлёў пад пагрозай знікнення. Як вопытны спецыяліст Алег Іванавіч растлумачыў, што перад намі птушаня, пра што сведчыць яшчэ недастаткова адрослае пер’е на канцах крылаў і памеры птушкі. Затым ён агледзеў жураўля і разам з нашым фотакарэспандэнтам Анатоліем Шугаём налажылі шыну на пашкоджаную нагу птушкі (яна была зламана).

На наступны дзень жураўліка забралі брэсцкія калегі з АПБ. Цяпер ён знаходзіцца на лячэнні ў прытулку Брэсцкага парку імя Першага мая. Дарэчы, дырэктар гэтай установы дапамог «прыстроіць» не адну птушку... Спадзяемся, што ў выратаванага жураўля ўсё будзе добра. А людзям, якія па сапраўднаму неабыякавыя да прыроды, хочацца нізка пакланіцца...

Вікторыя Патоня.

«Кобрынскі веснік» ад 30 чэрвеня 2007г.

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org