In English, please
На Берасцейшчыне сіпуха гадуе другі ў годзе вывадак!
На Берасцейшчыне сіпуха гадуе другі ў годзе вывадак!На Берасцейшчыне сіпуха гадуе другі ў годзе вывадак!

Як ужо паведамлялася раней, трэці год запар ў наваколлі Брэста паспяхова гадуе птушанят пара сіпух. Іванам Багдановічам і Віктарам Фенчуком за гэты час было акальцавана больш за 10 птушанят. У тым ліку адно поўнасцю аперанае птушаня было акальцавана сёлета 26.07.07 г.

Якое ж было наша здзіўленне, калі 03.08.07 г. пры правядзенні праектнага планавага абследавання вядомых месцаў гнездавання сінантропных соў у Брэсцкім раёне, мы «зазірнулі ў госці» і да нашых добрых знаёмых. У трубе (менавіта яна колькі год з’яўляецца утульным домам для сіпух) плотненька туліліся адзін да аднаго рознаўзроставыя пушысцікі. Прыемнае пазачарговае кальцаванне было назначана на 06.08.07 г. Методыка кальцавання птушанят гэтай пары сіпухі ў сябраў Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення АПБ даведзена да прафесіяналізму. І на гэты раз усё прайшло без нечаканасцяў, калі не лічыць, што на гэты раз акальцаванымі сталі ажно 7 (сем !) cавянят.

Сіламі аддзялення, разам з Брэсцкай абласной экалагічнай арганізацыяй «Зялёны край», дзякуючы фінансавай падтрымцы Праграмы малых грантаў ГЭФ, рэалізуеца праект «Прырода аб’ядноўвае людзей». У рамках праекту плануецца вырабіць і развесіць некалькі дзесяткаў штучных гнездавых скрынь і для сіпухі. Будзем спадзявацца, што камусьці з акальцаваных берасцейскіх сіпух яны прыдуцца да спадобы, і беларуская папуляцыя гэтага віда будзе толькі павялічвацца.

Яшчэ навіны пра гнездаванне сіпухі ў Брэсцкім раёне http://ptushki.org//index.php?area=1&p=news&newsid=195

Галерэя "Кальцаванне сіпухі"

Вадзім Пракапчук , Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне АПБ

Фота Віктара Фенчука.

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org