In English, please
Першая рэгістрацыя малога грыцука на Гарадзеншчыне
Першая рэгістрацыя малога грыцука на ГарадзеншчынеПершая рэгістрацыя малога грыцука на Гарадзеншчыне

Адлі птушка не падпусціла на адлегласць, з якой можна было б зрабіць фотаздымак. Цікава дадаць, што ні ў папярэдні, ні ў наступны дні малы грыцук не адзначаўся ні на сажалках гарадзкіх ачышчальных збудаванняў, ні на суседніх сажалках ВА «Гродна-Азот».

Малы грыцук – вельмі рэдка залятаючы ў Беларусь пад час міграцый кулік, які гняздуе ў тундры і на адкрытых таёжных балотах Скандынавіі і Расіі.

У гэтым годзе гэта ўжо трэцяе назіранне віду ў Беларусі. Першае адбылося 17 ліпеня на Тураўскай станцыі кальцавання птушак Інстытуту заалогіі НАН Беларусі (Натальля Карліонава, Павел Пінчук, Аляксандр Рак і Іван Багдановіч), калі і быў закальцаваны першы малы грыцук на тэрыторыі нашай краіны. Апошняе назіранне адбылося ўчора, 15 жніўня, таксама на Тураўскай станцыі кальцавання.

Артыкул з’явіўся дзякуючы Клубу200 АПБ і яго сыстэме распаўсюду інфармацыі пра назіранні рэдкіх відаў птушак на тэрыторыі Беларусі.

Дзьмітры Вінчэўскі, АПБ, Горадня

16-08-2007

Здымак з www. oceanwanderers. com

Пра даследаванне малых грыцукоў з дапамогай спадарожнікавых перадатчыкаў можна прачытаць тут: www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=102

Спасем Ельню вместе
16 жніўня 2007 года
Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org