Адбылася першая канферэнцыя Клуба200 АПБНа канферэнцыі былі прапанаваны некаторыя змены і дапаўненні ў Статут Клуба200 (змяненні яшчэ будуць разгледжаны Цэнтральным Саветам АПБ).
• Колькасць сябраў у праўленні была зменшана з 7 да 5.
• У праўленне Клуба200 былі абраны: Андрэй Абрамчук, Дзьмітры Вінчэўскі, Наталля Карліонава, Дзяніс Кіцель і Павел Пінчук.
• Галоўным органам кіравання Клуба200 з’яўляецца канферэнцыя Клуба200. У перыяд паміж канферэнцыямі кіраўніцтва Клубам ажыццяўляе праўленне.
• Праўленне выбірае Старшыню, які пры неабходнасці прадстаўляе інтарэсы Клуба.
• Эмблемай Клубу абраны самец стэповага луня на фоне бінокля.
• Від птушкі, для якога патрэбна зацвярджэнне Беларускай орнітафаўністычнай камісіяй (БОФК), можа быць дададзены да ўласнага спіса відаў сябра Клуба (або кандыдата ў сябры Клуба), калі праўленне будзе ўпэўнена ў праўдзівасці інфармацыі. У выпадку, калі пасля гэтага назіранне гэтага віду не будзе пацверджана БАФК, від выкрэсліваецца са спісу сябра Клуба.
Усе змены ў Статуце Клуба200 магчыма будзе пабачыць на старонцы Клуба200 пасля іх разгляду Цэнтральным Саветам АПБ.
Акрамя гэтага, настаўнікі-сябры АПБ і сябры і кандыдаты ў сябры Клубу200 спачатку вылучылі, а потым абмеркавалі магчымыя прычыны існуючых цяжкасцяў у працы Клубу і спосабы іх пераадолення.
Сямён Левы, кардынатар Клубу200 АПБ
На здымку Дзьмітрыя Вінчэўскага: пад час вылучэння праблем выступае Іна Сінкевіч, Старшыня Савету Шумілінскага раённага аддзялення АПБ.
Больш даведацца пра Клуб200 АПБ можна тут: