Заходне-Палескае рэгіянальная аддзяленне ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» разам з Вамі ўжо 5 год. Гэта маленькі, але ж юбілей. Наша праца ўвесь час была накіравана на захаванне прыроднага асяроддзя роднага краю і павышэнне якасці экалагічных ведаў студэнтаў, школьнікаў і проста аматараў прыроды праз далучэнне іх да цікавага і таямнічага свету птушак.
У гэтым годзе пачало сваю дзейнасць яшчэ адно аддзяленне АПБ – Брэсцкае абласное, якое было зарэгістравана з юрыдычнай асобай.
12 снежня (субота) ў УК «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей» (г. Брэст, перакрыжаванне вуліц Карла Маркса і Будзенага) адбудзецца сумесная канферэнцыя Заходне-Палескага і Брэсцкага абласнога аддзяленняў, на якую збяруцца тыя, хто плённа працаваў разам з намі, каб павіншаваць адзін аднаго, даведацца аб планах на будучыню і заслухаць некалькі цікавых дакладаў пра птушак Берасцейшчыны і не толькі.
Нам істотна, каб кожны неабыякавы да свету жывой прыроды, сапраўдны патрыет роднай зямлі і абаронца насяляючых яе істотаў, альбо той, хто адчувае ў сабе сапраўдную прагу рабіць штосьці для захавання некранутымі тыя мясціны Беларусі, якім пагражае чалавечы ўплыў, альбо проста любіць назіраць і мілавацца птушкамі і іншымі жывеламі, прыйшоў да нас, каб разам мы змаглі зрабіць болей.
Таму запрашаем усіх зацікаўленых прыняць удзел у нашай канферэнцыі!
З павагай,
Сябры Саветаў Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення і Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «АПБ».
ПРАГРАМА ПЯТАЙ КАНФЕРЭНЦЫI
ЗАХОДНЕ-ПАЛЕCКАГА
РЭГІЯНАЛЬНАГА І ПЕРШАЙ БРЭСЦКАГА АБЛАСНОГА АДДЗЯЛЕННЯЎ
ГА «АХОВА ПТУШАК БАЦЬКАЎШЧЫНЫ»
12 снежня 2009 года (субота),
г. Брэст, УК «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей» (перакрыжаванне вул. К.Маркса і Будзенага)
Арганізатары:
— УК «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей»
— Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне ГА «АПБ»;
— Брэсцкае абластное аддзяленне ГА «АПБ».
9.00–10.00
Рэгістрацыя ўдзельнікаў
10.00-10.20
Адкрыццë канферэнцыi. Вітанні.
10.20-10.50
«Пустальга – птушка 2010 года» / Мініч А., Ківачук А.
10.50-11.20
Справаздача Савета аддзялення і рэвізора аб дзейнасці за год.
11.20-11.30
Асноўныя накірункі дзейнасці аддзялення на 2010 год.
11.30-12.00
«Заходне-Палескаму аддзяленню АПБ – 5 год» /Абрамчук А.
12.00-12.30
Перапынак на каву. Абмеркаванне накірункаў развіцця і рэзалюцыі. Відэафільмы.
12.30-13.30
Выбары ў Савет аддзялення.
13.30-14.00
«Вандроўкі па рыбгасам» / Абрамчук С.
14.00-15.00
Абед. Абмеркаванне накірункаў развіцця і рэзалюцыі. Відэафільмы.
15.00-15.30
Конкурс.
15.30-16.00
«Ахова навакольнага асяроддзя Польшчы» / Кшыштаф Вайцэхоўскі, Польша
16.00-16.30
Узнагароджванне лаўрэатаў конкурсаў аддзялення.
16.30-17.00
Кароткія паведамленні. Рознае.
17.00-17.30
Заключная частка.
ШЧЫРА ЗАПРАШАЕМ!