In English, please
Новакаледонскія крумкачы пацвердзілі сваю рэпутацыю самых разумных птушак
Новакаледонскія крумкачы пацвердзілі сваю рэпутацыю самых разумных птушакНовакаледонскія крумкачы пацвердзілі сваю рэпутацыю самых разумных птушак

У гэтым эксперымэнце навукоўцы давалі кожнаму з 7 паддоследных крумкачоў слоікі з кавалачкамі мяса, якое нельга было дастаць дзюбай, але можна з дапамогай доўгага дубчыка, які ляжаў закрыты ў клетцы. Доўгі дубчык таксама немагчыма было дастаць дзюбай, але можна было дастаць з дапамогай кароткага дубчыка, даўжыні якога было, аднак, было нядосыць, каб дастаць мяса з першага слоіка. Такім чынам, птушка павінна была спачатку дастаць доўгі дубец з дапамогай кароткага, а затым доўгім дубчыкам дастаць мяса. Усё крумкачы паспяховага вырашылі гэтую задачу, прычым шэсць з іх — з першай жа спробы.

Як паведаміў ВВС праф. Рассэл Грэй ( Russell Gray ), яшчэ адзін аўтар навуковага артыкулу пра дослед (надрукаваны ў Current Biology , vol .17, July 2007 ), "Нас найбольш здзівіла менавіта тое, што большасьць з іх справіліся з задачай з першай спробы».

[SCREEN:0] У другім эксперыменце месца знаходжання дубчыкаў памянялі .

Цікава, што ўсе, акрамя адной птушкі, спачатку пыталіся дастаць з дапамогай доўгага кароткі дубчык. Але хутка скарэктавалі свае паводзіны і пачалі выкарыстоўваць доўгі дубчык, каб адразу дастаць кавалкі мяса.

У доследах удзельнічалі дзікія птушкі, адлоўленыя навукоўцамі незадоўга да пачатку эксперымэнтаў.

Крыніца: www . news . bbc . co . uk

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ).

На здымку: новакаледонскі крумкач дастае доўгі дубчык з дапамогай кароткага.

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org