In English, please
Адбыўся рэгіянальны сэмінар лідэраў АПБ з Мінскай вобласці
Адбыўся рэгіянальны сэмінар лідэраў АПБ з Мінскай вобласціАдбыўся рэгіянальны сэмінар лідэраў АПБ з Мінскай вобласці

Супрацоўнік АПБ Руслан Шайкін прадставіў уласны досвед працы са СМІ, а таксама распавёў пра паспяховую кампанію па выратаванню калоніі сокала-пустальгі ў пас. Мачулішчы пад Мінскам. Пасля гэтага адбылося абмеркаванне ўласных акцый і дзве групы прадставілі магчымыя сцэнары іх правядзення.

Цікава пра магчымасць удзелу ў новым праекце АПБ па маніторынгу звычайных відаў птушак расказалі супарцоўнік АПБ па прыродаахоўных пытаннях Сяргей Зуёнак і каардынатар праекту Дзьмітры Жураўлёў. Нават пачынаючыя бёдуотчары могуць зрабіць улікі тых відаў, якіх яны дакладна вызначаюць, і гэтая інфармацыя будзе карыснай і важнай.

На другі дзень сэмінару перад прысутнымі выступіла Старшыня Савету Слуцкага раённаг аддзялення АПБ Галіна Мілянцей, якая не толькі расказала пра накірункі дзейнасці свайго аддзялення, але і прадставіла досвед пастаноўкі яго на ўлік. Пра паслядоўнасць крокаў пад час пастаноўкі аддзялення на ўлік і неабходныя паперы, а таксама пра тыя нюансы, на каторыя неабходна звярнуць увагу, распавялі Сямён Левы — Старшыня Савету Барысаўскага раённага аддзялення АПБ і Дзьмітры Вінчэўскі – Старшыня Савету Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ. Прысутныя падзялілі меркаванне апошняга пра тое, што ўтварэнне мясцовага аддзялення АПБ – гэта не самамэта, але магчымасць аб’яднаць мясцовых сябраў АПБ для аховы птушак і захавання біяразнастайнасці на больш высокім узроўні.

Дзякуем гаспадарам турбазы «Ветразь» – дырэктару Вячаславу Барысевічу і метадысту Валянціне Мацюшонак – без іх дапамогі і ўдзелу сэмінар не адбыўся б, а таксама Алене Вінчэўскай – без яе трэнерскай дапамогі абмеркаванні не былі б такімі выніковымі.

Сэмінар адбыўся дзякуючы падтрымцы Швэдзкага орніталагічнага таварыства SOF і Швэдзкага агенцтва развіцця міжнароднага супрацоўніцтва SIDA.

Новых поспехаў на карысць птушак і людзей!

Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ), здымак аўтара.

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org