In English, please
У Вялікабрытаніі адбыўся найбуйнейшы ў Свеце фэст, прысвечаны птушкам — British Birdwatching Fair.
У Вялікабрытаніі адбыўся найбуйнейшы ў Свеце фэст, прысвечаны птушкам — British Birdwatching Fair.У Вялікабрытаніі адбыўся найбуйнейшы ў Свеце фэст, прысвечаны птушкам — British Birdwatching Fair.

У гэтым годзе «Птушкіфэст» (‘ Birdfair ’) стаў «відавым чэмпіёнам» адразу для чатырох крытычна знікаючых відаў: Belding ’ s Yellowthroat (Мексіка), джыбуцкага франкаліна ( Djibouti Francolin ) (Джыбуці), рэстынгскага мурашынага крапіўніка ( Restinga Antwren ) (Бразылія) і бенгальскага фларыкана ( Bengal Florican ) (Камбоджа). Грошы, сабраныя пад час «Птушкіфэст’у» будуць выкарыстаны, каб зрабіць эфектыўныя праграмы дзеянняў па выратаванню кожнага з вышэйпералічаных відаў.

Для рэстынгскага мурашынага крапіўніка «ахоўнікам віду» была абрана грамадзкая арганізацыя «ВЫРАТУЕМ Бразылію» ( SAVE Brasil ) (BirdLife у гэтай краіне ) . «Мы ўдзячны Birdfair за ўсю іх падтрымку…» сказала Прысцыла Наполі ( Priscila Napoli ), прадстаўнічка SAVE Brasil . «Сабраныя фундушы дапамогуць у ахове не толькі гэтага віду, але і іншых птушак у нашым рэгіёне.»

Брытанскі фэст назіранняў за птушкамі адбыўся ў 19 раз, за гэтыя гады было сабрана амаль 2 мільёны фунтаў-стэрлінгаў на розныя праекты па ахове найбольш пагражаемых птушак Свету. У гэтым годзе ён зноў сабраў сотні арганізацый і кампаній, якія прапагандавалі валянтэрства ў ахове прыроды, экатурызм, а таксама прадавалі біноклі, трубы, кнігі, вопратку і іншы палявы рыштунак для бёдуотчынгу — назіранняў за птушкамі. Сярод партнёраў BirdLife сёлета ў ім узялі ўдзел наступныя грамадзкія арганізацыі: Armonia (Балівія), AOS (Азэрбайджан), Aves Argentina , BSPB (Баўгарыя), Falklands Conservation (Фальклэндзкія (Мальвінскія) а-вы), Guyra Paraguay , LIPU (Італія), NatureKenya , PWS (Палестына), SAVE Brasil , SPNI (Ізраіль), BirdLife South Africa (Паўднёвая Афрыка) і WBSJ (Японія).

21-08-2007

Крыніца: www. birdlife. org

Пераклаў (са скаротамі) Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org