In English, please
Буслы ўсё яшчэ прыносяць дзетак!
Буслы ўсё яшчэ прыносяць дзетак!Буслы ўсё яшчэ прыносяць дзетак!

У Агародніках у нас атрымалася зняць маладых буслоў і на гнёздах, і ў палёце, і на скірдзе. Там мы і пачулі гэту прыгожую і праўдзівую гісторыю, якую спачатку распавялі нам сваякі, потым суседзі, а потым і шчаслівая «бабуля». Аказалася, што ў адной маладой сям’і не было дзетак. Прайшло пяць гадоў, на даху хаты, дзе яны жылі з бацькамі на пачатку вясны забыліся зняць драбіну. Якую заўважылі белыя буслы і пачалі будаваць на даху хаты гняздо. Каб яно не звалілася ў другі бок, да драбіны прыбілі перакладзіны. Аднак ў першы год у буслоў нічога не атрымалася. На наступны год буслы прыляцелі на гэтае месца зноў. У шчаслівых маладых нарадзіўся першанец, а хутка і ў буслоў вылупіліся птушаняты. «Вось і не вер пасля старым прыслоўям!» – так каментавалі шчаслівы канец гісторыі мясцовыя жыхары.

Мы парадаваліся разам з імі – і за людзей, і за птушак. Першыя яшчэ здольныя верыць у цуды, а другія дапамагаюць іх рабіць.

У іншых вёсках на нашым шляху таксама ахвотна распавядалі пра буслоў. Цікава, што калі гаспадары падворкаў, на якіх гнездавалі буслы, былі ў хатах, суседзі саступалі права распавесці пра «сваіх» птушак менавіта ім. Так, у вёсцы Казіміроўка паказалі гняздо буслоў на старой грушы, якому ўжо больш за 40 гадоў. А ў в.Гумбачы ў гняздзе на даху адрыны птушкі паспяхова выводзяць птушанят ужо 23 гады. У некаторых вёсках паказвалі месцы, дзе гнёзды белых буслоў па нейкіх прычынах абваліліся – ці то ад моцнага ветру, ці ад старасці (бо ўвесь час павялічваюцца і з часам пачынаюць важыць больш, чым гнездавая апора можа вытрымаць). І там мясцовыя жыхары распавядалі пра свае планы дапамагчы птушкам – зрабіць новую платформу для гнязда.

Таму за бліжэйшую будучыню белых буслоў і людзей на Гарадзеншчыне можна не турбавацца...

Дзьмітры Вінчэўскі, Горадня, Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ

На здымку аўтара: аператар БТ здымае знакамітае гняздо белага бусла ў в.Агароднікі.

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org