Існуе магчымасць перадачы птушынага грыпу ад чалавека да чалавека сярод блізкіх сваякоўНавукоўцы стварылі мадэль распаўсюджвання віруса ў гэтым выпадку, засноўваючыся на статыстычных дадзеных — часу заражэння, інкубацыйным перыядзе штаму і іншых параметрах. Ланцужок інфікавання, паводле гэтай мадэлі, пачынаўся з 37-летняй жанчыны, якая заразілася пры кантакце з хатняй птушкай. Яна перадала вірус свайму 10-летняму пляменніку, а ён заразіў бацьку. У выніку з васьмі асобаў, якія захварэлі , выжыў толькі адзін чалавек.
Па меркаванні даследнікаў, магчымасць распаўсюджвання птушынага грыпу сярод сваякоў абумоўленая падабенствам у іх генетычнага матэрыялу.
30-08-2007
Крыніца: www . svobodanews . ru
Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
На здымку: утрыманне свойскай птушкі вялікімі групамі і гандаль ёй без належнага вэтэрынарнага кантролю застаюцца асноўнымі шляхамі распаўсюджвання небяспечнага штаму вірусу птушынага грыпу.
Пра шляхі распаўсюджвання птушынага грыпу гл. тут:
http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=98