In English, please
Стала вядома месца пахавання заснавальніка беларускай орніталогіі Канстанціна Тызенгаўза (1786-1853)
Стала вядома месца пахавання заснавальніка беларускай орніталогіі Канстанціна Тызенгаўза (1786-1853)Стала вядома месца пахавання заснавальніка беларускай орніталогіі Канстанціна Тызенгаўза (1786-1853)

Вядома, што з 1815г. да сваёй смерці ў 1853г. Канстанцін з сям’ёй жыў і працаваў ва ўласным палацы ў м.Паставы, што на Віцебшчыне. Аднак і там не атрымалася знайсці яго магілу.

З развіццём Сеціва ўсё больш і больш інфармацыі робіцца даступнай, нават не выходзячы з дому. Праглядаючы спасылкі са згадкамі пра заснавальніка беларускай орніталогіі, я знайшоў артыкул пастаўскага краязнаўцы Ігара Пракаповіча, які змешчаны на сайце газэты «Туризм и отдых» ( http:// www. tio. by/ cgi- bin/ newspaper. cgi? t= text& id=2039 ) .

Апавядае Ігар Пракаповіч пра ўдзел пастаўцаў ў чэрвені гэтага году ў навуковай канферэнцыі ў г.Рокішкіс (былое мястэчка Ракішкі, Літва) і свае ўражанні ад гэтых мясцінаў.

[SCREEN:0] Як вядома, бацька Канстанціна Ігнацы Тызенгаўз, між іншым уладальнік Ракішак, прыкладна на пачатку ХІХст. пабудаваў тут аднапавярховы палац у клясычным стылі, падобны на будынак палацу Тызенгаўзаў у Паставах.

[SCREEN:1] Пасля вяртання дамоў абодвух сыноў графа Ігнацыя з войска Вялікага Княства Літоўскага, удзельнікі якога (як і іншыя хаўруснікі Напалеона) былі амніставаны Аляксандрам І у жніўні 1814г., граф падзяліў сваю вялікую маёмасць на тры часткі. Старэйшы сын Адольф Рудольф атрымаў мястэчка Жалудок і навакольныя фальваркі, а Канстанцін — графства Паставы з навакольнымі землямі і фальваркамі. Сам жа застаўся гаспадаром шматлікіх пазасталых мястэчак і зямель, улучна з Ракішкамі. Магчыма таму і вымушаны быў Канстанцін Тызенгаўз ператварыць 2 флігелі Пастаўскага палаца, будаўніцтва якога было толькі распачата пры Антоніі Тызенгаўзе, ў сапраўдны палац і размясціць там свой знакаміты орніталягічны музэй, бо Ракішскі палац належаў да самай смерці ў 1822г. яго бацьку?

Нават пасля смерці брата Адольфа Рудольфа ў 1830г. і да падзелу агульнай маёмасці ў 1843г. паміж Канстанцінам і новымі сем’ямі трох дачок старэйшага брата, Ракішкі знаходзіліся пад супольным кіраваннем. Пасля гэтага, графства Ракішкі і навакольныя землі і фальваркі апынуліся ва ўласнасці Канстанціна і яго сям’і.

Менавіта тут, ужо пасля смерці бацькі – Канстанціна Тызенгаўза, як піша Ігар Пракаповіч, яго сын, граф Рэйнольд Тызенгаўз вызначыў месца для пабудовы касцёла. « Храм нібы працягваў сядзібна-паркавы ансамбль, знаходзячыся на адной восі з парадным фасадам палаца на адлегласці аднаго кіламетра. Будаўніцтва касцёла Св. Матфея пачалося ў 1868 годзе па праекту Фрыдрыха Густава фон Шахта, а закончылася толькі ў 1888 годзе. Узводзілі храм сілезскія майстры-муляры, унутранае аздабленне прадстаўлена мастацкімі творамі, якія зроблены ў самых вядомых майстэрнях Еўропы. Комплекс неагатычнага касцёла з асобнай вежай і капэлай – адзін з адметнейшых помнікаў культавага дойлідства Літвы. …

Граф Рэйнольд, будуючы храм, парупіўся і пра Тызенгаўзаў. Абапал алтара пастаўлены скульптуры першага і апошняга з іх роду – Энгэльбрэхта і самаго Рэйнольда. У падзямеллі касцёла зроблена крыпта, дзе перапахаваны першыя ўладальнікі Рокішак Крошынскія і іх спадкаемцы Тызенгаўзы, у тым ліку Канстанцін і Рэйнольд. «

Такім чынам, загадку месца знаходжання парэшткаў заснавальніка беларускай орніталогіі Канстанціна Тызенгаўза можна лічыць вырашанай.

Аднак, як гэта звычайна бывае, адказ на адно пытанне выклікае некалькі дадатковых.

А менавіта: калі і чаму адбылося перазахаванне, бо той факт, што Канстанцін Тызенгаўз быў пахаваны ў Жалудку, не выклікае сумневаў. Ці адбылося яно яшчэ пры жыцці Рэйнольда, (бо памёр ён у 1881г. — яшчэ пад час будавання касцёлу), ці ўжо пасля яго смерці і заканчэння пабудовы?

Спадзяюся, што адказы на гэтыя ды іншыя пытанні таксама дапаможа знайсці Сеціва.

Дзьмітры Вінчэўскі, АПБ, Горадня

На здымку — неагатычны касцёл Св. Матфея ў г.Рокішкіс (Літва), пад якім у крыпце пахаваны Канстанцін Тызенгаўз.

Партрэт К.Тызенгаўза з літаграфіі Ю.Крыгубера прыведзены з кнігі В.В.Гарбачовай "Удзельнікі паўстання 1830-1831гг. на Беларусі: бібліяграфічны слоўнік." Мн.-2006.

Артыкул пра гісторыю роду Тызенгаўзаў, а таксама пра жыццё і дзейнасць Канстанціна Тызенгаўза можна зпампаваць тут:

www. portal . grsu . by / portal / downloads / REFERATS / BIO / full — story . doc

Паглядзець на здымкі мясцін, звязаных з імем нашага знакамітага земляка, можна тут:

http://ptushki.org/index.php?area=1&p=gallery&action=showimages&galid=25

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org