Першая для абодвух АмерыкЧырвонагаловая гусь гняздуецца ў Паўднёвай Патагоніі (Аргентына і Чылі) і зімуе ў правінцыі Буэнас-Айрэс. Апошнія ацэнкі, зробленыя Wetlands International для гэтага віду, кажуць ужо толькі пра 900-1000 птушак!
Галоўныя фактары, якія прывялі да хуткага зняншэння колькасці віду, гэта: інтрадукаваныя віды драпежнікаў, страта месцаў гнездавання і атручванне птушак хімікатамі. Аднак найбольшай пагрозай застаецца паляванне, асабліва ў месцах зімоўкі. …
У адпаведнасці з падпісаным CMS -пагадненнем, аргентынскі Ўрад забараніў паляванне на ўсе віды гусей (бо часта пад стрэл траплялі чырвонагаловыя гусі з-за памылак ці простай няўвагі паляўнічых), улучна з высокагорнай ( Chloephaga picta ) і попельнагаловай гусямі ( Chloephaga poliocephala ), у раёнах на захад ад сталічнай правінцыі. Да гэтага паляванне на чырвонагаловых гусей было па-за законам на працягу ўсяго году толькі ў правінцыі Буэнас-Айрэс.
І хаця прадстаўнікі арганізацыі Aves Argentinas ( BirdLife у Аргентыне) падтрымалі гэтую забарону як важны крок па ахове віду, яны выказваць занепакоенасць тым, як гэтыя абмежаванні будуць выконвацца.
«На жаль, нашы апошнія назіранні выявілі шмат чырвонагаловых гусей, забітых паляўнічымі, якія не выконваюць забаронаў на паляванне». Таму арганізацыя будзе дабівацца выканання падпісаных краінай пагадненняў і выканання прынятых Урадам абмежаванняў для паляўнічых. …
31-08-2007
Крыніца: www. birdlife. org
Пераклаў (са скаротамі) Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
На здымку R Moller Jensen / BirdLife – чырвонагаловыя гусі пад час міграцыі.