Смецце пагражае аднаўленню папуляцыі каліфарнійскага кондараЧатыры загінулых птушаняці і два забраных з гнёздаў для рэабілітацыі мелі ў страўніках значную колькасць смецця. А менавіта кавалкі шкла, металічныя крышкі ад бутэлек, кавалкі пластыкавых трубаў, электрычных правадоў і нават картрыджы!
Гэта сытуацыя вельмі адрозніваецца ад 1980-84гг., калі з дзевяці гнёздаў кондараў выляцела восем птушанят і толькі адзін загінуў. «Сучасныя выпадкі праглынання смецця моцна пераўзыходзяць тое, што было вядома пра жыццё кондараў у прыродзе /да іх поўнага знікнення там у 1987г./.» – пішуць аўтары. «Эфекты паглынання смецця на поспех гнездавання кондараў ставяць пад знакам запытання доўгатэрміновую /праграму/ аднаўлення жыццяздольнай і самааднаўляльнай гняздуючай папуляцыі гэтых птушак у Паўднёвай Каліфорніі».
Лясная служба ЗША ( The US Forest Service ) стараецца ачышчаць ад смецця месцы, якія выкарыстоўваюцца кондарамі, але «павелічэнне і паглыбленне слядоў дзейнасці чалавека ў навакольным асяроддзі Каліфорніі» робіць гэтую задачу вельмі цяжкай для выканання.
Аўтары даследавання як адно з магчымых рашэнняў праблемы прапануюць тэрмінова павялічыць колькасць «рэстаранаў для кондараў» – пляцовак, дзе выкладаецца падліна для іх – па-за межамі найбольш засьмечаных тэрыторый. «Тым не менш, павелічэнне адлегласцяў, на якія ў пошуках ежы лятаюць кондары, вельмі імаверна звязана з павелічэннем атручвання свінцом. Знікненне праблемы атручвання кондараў свінцовай паляўнічай амуніцыяй /з памерлых параненымі паляўнічых жывёл/ дазволіць павялічыць гібкасць у дапамозе кондарам у прыродных умовах».
Bird Conservation International – гэта афіцыйны часопіс асацыяцыі BirdLife International. У ім публікуюцца артыкулы, якія з’яўляюцца вынікамі або стымулююць сучасныя даследаванні на тэмы аховы птушак, важныя ў сённяшнім Свеце. Каб атрымаць больш інфармацыі пра гэта выданне, зазірніце сюды: BirdLife: Bird Conservation International
[1] Junk ingestion and nestling mortality in a reintroduced population of California Condors Gymnogyps californianus ALLAN MEE, BRUCE A RIDEOUT, JANET A. HAMBER, J. NICK TODD, GREG AUSTIN, MIKE CLARK and MICHAEL P. WALLACE Bird Conservation International (2007) 17:1-13.
07-09-2007
Крыніца: www.birdlife.org
Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
На рэнтгенаўскім здымку San Diego Zoo : добра бачнае рознае смецце, якое праглынуў малады кондар.
Прачытаць пра іншыя пагрозы каліфарнійскаму кондару і іх вырашэнне («Свінцовыя кулі забароненыя, каб дапамагчы каліфарнійскаму кондару вярнуцца») можна тут:
http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=69
Пра «рэстараны» для грыфаў гл. тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=83