In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Вынікі акцыі па захаванню ласосяў

У лістападзе і снежні, ужо мінулага, 2009 года на тэрыторыі Астравецкага раёна праводзілася акцыя «Захаванне ласосей у рэках Беларусі», якая была новай і незвычайнай для АПБ па прычыне таго, што ўвага была прыцягнута не да птушак, а да прахадных ласосевых відаў рыб – кумжы і сёмгі, якія ў гэты час заходзяць з Балтыйскага мора на нераст у Беларусь.

Галоўным мерапрыемствам падчас акцыіі былі шматлікія выязды валанцёраў для патрулявання рэк для прадухілення браканьерства. Справа ў тым, што адной з пагроз для ласосей у час нераста з’яўляецца браканьерства. Галоўнай мэтай валанцераў было назіранне за рэкамі, дзе адбываецца нераст, каб пры неабходнасці своечасова паведаміць пра злачынства ўпаўнаважынным джяржаўным службам.

За два месяцы было арганізована семь выяздаў групы валанцёраў начале з кіраўніком. У агульнай колькасці ў выяздах прыняло ўдзел 35 чалавек, якія сачылі за рэкамі 19 дней і 12 начэй. Да ўдзелу актыўна далучыліся аматары-рыбаловы, якія неабыякавы да захавання такіх цікавых відаў рыб у Беларусі.
Акрамя патрулявання валанцёры пабывалі на ўсіх рэках, куды заходзяць ласосі, для таго каб выявіць праблемы і сучасны стан нерасцілішч. На нашым сайце рэгулярна з’яўляліся справаздачы аб кожным выяздзе. У шэрагу СМІ была апублікована інфармацыя пра акцыю, была знята тэлеперадача для праграммы «У аб’ектыве натураліста» Гродненскага тэлебачання. Акцыю падтрымала кампанія Yukon Advanced Optics , якая прадаставіла прыборы начного бачання.

Галоўны вынік акцыі – валанцёрскае патруляванне аказалася істотным фактарам, папярэджваючым браканьерства, прысутнасць валанцёраў павысіла шансы паспяховага нераста кумжы. Таксама было выяўлена некаторыя пагрозы, акрамя браканьерства, якія існуюць у рэгіёне. Шмат прытокаў Віліі перагароджана штучнымі плацінамі, якія зачыняюць для ласосей прыдатныя для нераста рэкі. У некаторыя рэкі, магчыма, траплюць забруджвальнікі, якія з’яўляюцца крыніцай лішняй арганікі і павышэння тэмпературы вады.

Праблема захавання ласосяў абмяркоўвалася на пасяджэнні па выкананню плана мерапрыемстваў захавання атлантычнага ласося (сёмгі) і кумжы на тэрыторыі Астравецкага района Гродненскай вобласці. У якім прысутнічалі ўдзельнікі ад Гродненскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Беларусі, Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывельнага і расліннага света пры Прэзідэнце Республікі Беларусь, НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі, Дэпартамента меліярацыі і воднай гаспадаркі Мінсяльгаспрода, Астравецкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Беларусі, Астравецкага выканкама. Акрамя дзяржаўных арганізацый у пасяджэнні ўдзельнічалі і грамадскія арганізацыі: «Экадом» і «Ахова птушак Бацькаўшчыны».
Падчас пасяджэння было абмеркавана выкананне плана мерапрыемстваў захавання атлантычнага ласося (сёмгі) і кумжы на тэрыторыі Астравецкага района Гродненскай вобласці распрацаванага ў 2008 годзе. Удзельнікі пазнаёміліся з мерапрыемствамі і іх вынікамі, якія былі зроблены ў рамках плана адказнымі арганізацыямі, а таксама з акцыяй АПБ па захаванню ласосей. Былі абмеркаваны прапановы для дзейнасці ў будучым і сумеснага рашэння існуючых праблем для распрацоўкі наступнага плана мерапрыемстваў.

Вольга Лукшыц, каардынатар акцыі.

Глядзіце нашы публікацыі пра гэту акцыю:
Маразы не спынілі нашых валанцёраў!
Акция «Сохранение лососей в реках Беларуси» — глазами участника.
Неделя акции "Сохранение лососей" — телеэфир, рейд, интервью...
Как это было – второй волонтерский выезд по сохранению лососей.

Таксама глядзіце
Клюква, журавли и дигископинг
17 сентября — на "Жураўлі і журавіны" в Миоры!
Увидеть журавлей, попробовать клюкву и обратиться к Президенту Ливана
18 сентября на "Жураўлях і журавінах" с АПБ!
Фестиваль в Миорах: тысячи журавлей, тонны клюквы
20 сентября — на фестиваль "Журавы і журавіны" в Миорах!
Птушкі лятуць да цябе, дружа!
28 тысяч крякв и 1 мандаринка
АПБ на "Жураўлях і журавінах-2014": миорский репортаж
В Брыцаловичской пуще — 12 информационных аншлагов АПБ!