In English, please
Увага! Міграцыя жабаў!
Увага! Міграцыя жабаў!Увага! Міграцыя жабаў!

Як падкрэслілі ва ўпраўленні ДАІ МУС краіны, у месцах масавай міграцыі земнаводных устанаўліваюцца адпаведныя дарожныя знакі. Аднак не заўсёды кіроўцы транспартных сродкаў рэагуюць на іх, і, не зніжаючы хуткасць, імчаць далей. У выніку пад коламі аўтамабіляў нярэдка гіне вялікая колькасць жаб.

Бываюць выпадкі, калі ахвярамі такіх „аварый» становіцца да 90 працэнтаў лакальнай папуляцыі гэтых земнаводных. Каб спыніць „дарожную вайну» з жабамі, у некаторых месцах для іх узводзяцца спецыяльныя пераходы. Але такіх збудаванняў яшчэ нямнога. Таму жыццё жаб і рапух -падарожніц зараз знаходзіцца ў руках вадзіцеляў. Зрэшты, кіроўцам трэба быць асцярожнымі і ў мэтах уласнай бяспекі. Тысяча жабаў пад колам нясе пагрозу транспартнаму сродку, асабліва ў слоту.

Паводле: Мікола Дзябёла, Звязда

На здымку Дзьмітрыя Вінчэўскага (АПБ): адпаведны знак каля воз.Нарач.

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org