Экалягічная сэртыфікацыя ёсць неабходнай умовай для эканамічнага росту ў АмазонііРабота была зроблена на даследаванні прадукцыі бразыльскіх арэхаў, якія вырошчваліся і экспартаваліся рэзерватам Chico Mendes . Падсумаваннем яе можа быць выснова, што "экалагічная сэртыфікацыя грамадзкіх лясоў забяспечвае больш устойлівыя цэны, таму што грамадзкасць эфектыўна прымае ўдзел у менэджмэнце, і прадукты, атрыманыя /на аснове/ ўстойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў, лягчэй знаходзяць адпаведныя нішы на рынках». …
Навуковец сцвярджае, што тэрыторыі такіх рэзерватаў ужо сэртыфікаваныя самой прыродай і лакальная грамадзкасць павінна толькі падтрымліваць /біяразнастайнасць на адпаведным узроўні/. І хаця сам па сабе статус рэзервата – гэта форма сэртыфікацыі /тэрыторыі/, часта ім не хапае публічнай палітыкі па адпаведным і поўным функцыянаванні». «Многія лясныя прадукты патрабуюць працэсу адаптацыі іх атрымання да эфектыўнага ўзроўню (які гістарычна застаецца пакуль у далёкім мінулым) і рынкавых умоваў, » – падкрэслівае даследчык. …
05-09-2007
Поўны тэкст дысэртацыі (на партугальскай мове) гл.тут: Read the full text
Са скаротамі пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
Крыніца: www. amazonia. org. br
На здымку: тэмпы дэфорэстацыі ў Амазоніі пакуль застаюцца найвялікшымі ў Свеце…