In English, please
Міжнародная “Дэкларацыя лясоў” падпісана!
Міжнародная “Дэкларацыя лясоў” падпісана!Міжнародная “Дэкларацыя лясоў” падпісана!

"Гэтая дэклярацыя будзе аб’ядноўваць усе карэнныя народы, якія жывуць у лясах па усяму Сьвету» – пракамэнтаваў падзею Пэдро Гарсія ( Pedro Garcia ) з Канфэдэрацыі карэнных народаў бразыльскай Амазоніі ( Indigenous Confederation of Brazilian Amazonia ( COIAB )). Віргіліо Віана ( Virg í lio Viana ), Дзяржаўны сакратар па устойліваму разьвіццю Амазоніі, таксама падпісаў Дэкларацыю і заявіў: "Гэта гістарычны момант. Амазонія вітае гэтую ініцыятыву, якая пачалася на нашай зямлі і адсюль распаўсюдзіцца па усёй планеце.» Іншыя удзельнікі, гэта між іншым: прадстаўнікі Глябальнай Палёгавай Праграмы ( Global Canopy Programme ), INPA , універсытэту Пассаў – удзельнікі LBA – навуковай праграмы, якая аб’ядноўвае амаль 400 навукоўцаў з Бразыліі і іншых краін.

Цяпер Дэкларацыя пачынае сваю вандроўку па Свету да таго моманту, як ў снежні гэтага году дасягне вострава Балі, дзе ў гэты час пачне працу канферэнцыя ААН па зменах клімату. "Пасля некалькіх гадоў высілкаў мы нарэшце маем шанец уключыць праблему /знікнення/ лясоў у абмеркаванні па зменах клімату. Такім чынам мы можам зменшыць выкіды /СО 2 ў атмасферу/, папулярызаваць рэгіянальнае развіццё з выкарыстаннем лясных рэсурсаў, як і ролю, якія адыгрываюць лясы ў падтрыманні клімату і дабротаў для мясцовых супольнасцяў» – сказаў Рабэрта Смаральд’і ( Roberto Smeraldi ), дырэктар НДА Сябры Зямлі — Бразыльская Амазонія, які ад імя сваёй арганізацыі таксама паставіў подпіс пад Дэкларацыяй.

Пачаўшы з 250 подпісаў, рух па падтрыманню Дэкларацыі пачынае свой шлях па планеце, які будзе здымаць канал BBC . У снежні гэтага году на Балі плануецца прадставіць адмысловы фільм, прысвечаны гэтай падзеі.

Тэкст дэкларацыі ўтрымлівае сцвярджэнне, што карэнныя народы ў «развіваючыхся» краінах не ёсць галоўнымі віноўнікамі зменаў клімату, але яны адыгрываюць асновапалагаючую ролю ў зберажэнні лясоў на Зямлі. Акрамя гэтага, вынікі гэтых зменаў найцяжэй адгукнуцца менавіта на гэтых карэнных народах, якія валодаюць найменшымі магчымасцямі, каб дастасавацца да іх.

Адной з рэкамендацый Дэкларацыі ёсць прапанова ўключыць квоты вугляродных выкідаў, якія змяншаюць лясы, ў Сусветны рынак. Людзі, якія жывуць у лясах, мясцовыя супольнасці і нацыянальныя ўрады патрабуюць рэальных інвестыцый каб утрымаць і павялічыць «лясны капітал».

Дэфорэстацыя адказна за выбрасы ад 18 да 25% СО 2 ў атмасферу, таму акрамя тэрміновага вырашэння праблемы шырокамаштабнай высечкі лясоў, дадаткова павінны даследавацца шляхі выкарыстання «чыстай» энергіі.

Іншыя вядомыя асобы, якія ўжо падпісалі Дэкларацыю, гэта: Wangari Maathai (ляўрэат Нобелеўскай прэміі міру), Kevin Conrad (прадстаўнік у ААН кааліцыі 30 краін, на тэрыторыі якіх ёсць трапічныя лясы), John Elkington (заснавальнік SustainAbility ), Robin Hanbury — Tenison (Старшыня Survival International ), Thomas Lovejoy (Старшыня Heinz Center ), Norman Myers (старэйшы даследчык з Carlos Nobre і INPE ), Ghillean Prance (дырэктар Royal Botanical Gardens ), Peter Raven (дырэктар Missouri Botanical Garden ), F á bio Feldmann і M á rcio Santilli ( Socioenvironmental Institute ), Jonathon Porritt (дырэктар Forum for the Future ), Paulo Moutinho ( IPAM ), Laura Ledwith (дырэктар па міжнародных сувязях Conservation International ), Архібіскуп Праваслаўнай царквы і Біскуп Англіканскай царквы Ліверпуля.

Fernanda Campagnucci

11-09-2007

Крыніца: www.amazonia.org.br

Тут можна прачытаць поўны тэкст «Дэкларацыі лясоў» (на анг. мове): the full text of the declaration .

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

На здымках з www . junqueira.files.wordpress.com – плошча лясоў змяншаецца з кожнай секундай…

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org