In English, please
Малы грыцук паставіў новы рэкорд беспадачнага пералёту!
Малы грыцук паставіў новы рэкорд беспадачнага пералёту!Малы грыцук паставіў новы рэкорд беспадачнага пералёту!

« Грыцукі робяцца дарослымі ва ўзросце 3-4 гадоў, і многія жывуць больш за 20 гадоў. Калі мы прымем, што для малых грыцукоў 29.000 км гэта сярэдняя адлегласць, якую яны пралятаюць на працягу году, атрымліваецца, што за ўсё жыццё птушкі пралятаюць каля 500.000 км» – гаворыцца ў сувязі з падзеяй у заяве Службы геалагічнай разведкі ЗША ( US Geological Survey ).

Атрыманыя вынікі паказваюць важнасьць даследаванняў, зробленых з дапамогай спадарожнікавых перадатчыкаў для аховы прыроды. Але таксама высвечваюць вялікую залежнасць мігрыруючых птушак ад пагроз, якія існуюць па ўсім Свеце.

«Малы грыцук ёсць толькі адным прыкладам сярод сотняў мігрыруючых відаў птушак, якія робяць такія значныя вандроўкі штогод,» – сказаў д-р Вікі Джоўнс ( Dr Vicky Jones ), супрацоўнік BirdLife па глабальных шляхах міграцый. «Мігрыруючыя птушкі прыпыняюцца ў некалькіх месцах, якія ўтвараюць ланцугі з традыцыйных прыпынкаў. На іх яны могуць узнавіць свае сілы пад час адпачынку і харчавання, каб потым ляцець далей. Але ў глабальных маштабах такія месцы знікаюць або дэградуюць у такой колькасці, што яны парушаюць гэты жыццёва неабходны ланцуг і прыводзяць да зніжэння колькасці многіх мігрыруючых відаў. «

Так, напрыклад, малыя грыцукі пад час сваіх міграцый могуць быць злучаны з 20 краінамі. З 2006 году грыцукі з перадатчыкамі прыпыняліся ў 11 краінах.

«І хаця кожная краіна нясе адказнасць за міграцыю гэтых птушак над сваёй тэрыторыяй, толькі супраца на міжнародным узроўні зможа забяспечыць сапраўдную бяспеку /пярнатым вандроўнікам/.« – працягвае д-р Джоўнс.

Грыцук E7 атрымаў цёплую сустрэчу ў Новай Зеландыі.

"Мас-медыі з нагоды прылёту Е7 дапамаглі людзям з усяго Свету адчуць магію птушыных міграцый» – пракаментаваў падзеі Міхаэль Шабо ( Michael Szabo ) з арганізацыі Forest & Bird ( BirdLife у Новай Зеландыі).

Даследаванне малых грыцукоў з дапамогай спадарожнікавых перадатчыкаў ёсць часткай праекту «Міграцыі ціхаакіянскіх прыбярэжных птушак» ( Pacific Shorebird Migration Project ); у якім удзельнічаюць навукоўцы з PRBO Conservation Science , the US Geological Survey ( USGS ) Alaska Science Centre , Massey University і The University of Auckland (абодва апошнія – з Новай Зеландыі). Працы фундуюць USGS, the David and Lucile Packard Foundation і US Fish and Wildlife Service.

17-09-2007

Крыніца: www. birdlife. org

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

Здымак малога грыцука з www.oiseauxqc.org

Пра першы рэкорд гл. тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=102

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org