Вялікая белая чапля – птушка года 2008!Вялікая белая чапля — адзін з 9 відаў чапляў, якія сустракаюцца ў нашай краіне. Раней у Беларусі мела статус "рэгулярна залётны від". З 1990х гадоў пачала адзначацца на гнездаванні. На сёняшні дзень гэты прыгожы від птушак магчыма сустрэць па ўсёй краіне і штораз часцей. Аднак, не гледзячы на тое, што від занесены ў "Чырвоную кнігу Беларусі", зарэгістраваны шматлікія выпадкі незаконнaга забойства птушак, асабліва на рыбгасах.
Кампанія «Птушка года» ператварылася ў Беларусі ў сапраўды нацыянальную. Акрамя шматлікіх конкурсаў і акцый, штогод выпускаецца адмысловая марка і канвeрт «першага дня» з выявай птушкі года. З гэтага году Нацбанк краіны прыняў рашэнне таксама штогод выпускаць манeтy «Птушка года ў Беларусі» (падрабязней пра гэта гл. тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=233 )
Конкурсы і акцыі, звязаныя з кампаніяй «Вялікая белая чапля – Птушка 2008 года » будуць вызначаны пазней і прадстаўлены як на нашым сайце, так і ў інфармацыйных бюлетэнях АПБ.
Здымак Георгія Гулеўскага (АПБ)
Здымкі вялікай белай чаплі, зробленыя Мікалаем Гулінскім (АПБ, Горадня), можна паглядзець тут: http://www.ptushki.org/index.php?area=1&p=gallery&action=showimages&galid=46