In English, please
Другі валанцёрскі летнік АПБ на балоце Ельня
Другі валанцёрскі летнік АПБ на балоце ЕльняДругі валанцёрскі летнік АПБ на балоце Ельня

У ходзе летніка плануецца пабудаваць плаціны на 2 каналах, якія ідуць з воз. Плоскае і Бярэжа. Працы па будове плацін узгоднены з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Правядзенне летніка стала магчымым дзякуючы фінансавай падтрымцы беларускага прадстаўніцтва кампаніі Coca-Cola .

Запрашаем узяць удзел у працы летніка ўсіх, хто хоча ўнесці асабісты ўклад у захаванне гэтага ўнікальнага балота.

Для ўдзельнікаў летніка будуць арганізаваны 3 заезды на Ельню.

1 заезд (выезд з Мінска ў Панядзелак, 1 кастрычніка, 9.00)
Панядзелак, Аўторак, Серада
Праца: вызначэнне ўхілу каналаў і месцаў пабудовы плацін

2 заезд (выезд з Мінска ў Сераду, 3 кастрычніка, 13.00)
Серада, Чацвер, Пятніца
Праца: -тэхнічны агляд і рамонт плацін, якія былі пабудаваны на канале ад возера Белае пад час летніка ў верасні.
- пабудова плацін на канале ад воз. Плоскае

3 заезд (выезд з Мінска ў Пятніцу, 5 кастрычніка, 15.00)
Пятніца, Субота, Нядзеля
Праца — пабудова плацін на канале ад воз. Яжгіня
- НЯДЗЕЛЯ – Панеўрапейскі дзень назірання за птушкамі. Арніталагічная экскурсія па балоту Ельня пад кіраўніцтвам Старшыні АПБ, к.б.н. В.В.Іваноўскага.

Арганізатары летніка пакрываюць транспартныя выдаткі ўдзельнікаў, а таксама забяспечваюць пражыванне і харчаванне.

Пажадана мець уласныя гумовыя боты (дастаткова нізкія). Абавязкова – уласны дыванок і спальны мяшок (калі ў Вас іх няма, АБАВЯЗКОВА паведаміце пра гэта каардынатару).

Каардынатар летніка – супрацоўнік АПБ па прыродаахоўнай дзейнасці Сяргей Васільевіч Зуёнак.

Каб даведацца болей, альбо зарэгістравацца для ўдзелу ў летніку, просім
- патэлефанаваць у Сакратарыят: (8017) 2630130, альбо
- напісаць па электроннай пошце: apb@tut.by


На малюнку — паўднёва-заходняя частка балота Ельня, з каналамі, на якіх будуць пабудаваны плаціны
.
Карта размяшчэння каналаўКарта размяшчэння каналаў

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org