In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Запрашаем на канферэнцыю АПБ "Мы і птушкі" ў Гродна!

Гродзенскае абласное аддзяленне грамадcкай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) запрашае ўсіх, хто любіць назіраць, вывучаць і ахоўваць птушак на сваю чарговую штогадовую канферэнцыю «Мы і птушкі». Канферэнцыя адбудзецца ў суботу-нядзелю 20 і 21 лютага 2010 года ў Гродна.

Акрамя цікавай праграмы (гл. ніжэй), перад пачаткам канферэнцыі будзе адкрыта выстава конкурсных фотаздымкаў «Нашы птушкі-2010».
Ўсе ўдзельнікі змогуць прагаласаваць за пяць найлепшых здымкаў птушак, зробленых гарадзенскімі фотамастакамі ў 2009 годзе і выстаўленых на гэтай выставе, замовіць для сябе любыя здымкі з яе фарматам 20Х30 см за 6.000 руб., а таксама выбраць тры найлепшых артыкулы з Гродзенскага абласнога бюлетэня АПБ «Кабец». Абраныя такім чынам аўтары трох найлепшых фотаздымкаў і артыкулаў атрымаюць каштоўныя прызы пад час канферэнцыі.
Пад час канферэнцыі можна будзе набыць або замовіць:
Майкі-саколкі (рознага колеру мужчынскія і блакітныя жаночыя) з выявай Пустальгі-Птушкі 2010 году;
палявыя вызначальнікі «Птушкі Еўропы» (Варшава, ПВН, 2000) на беларускай мове,
відэавызначальнік на 2х DVD «Птушкі Беларусі. 130 відаў» з кароткімі фільмікамі для вызначэння; выдатныя аўтарскія фотаздымкі птушак з мінулых фотавыстаў, CD з галасамі і здымкамі «Птушкі Еўропы» і «Галасы Птушак Беларусі»,
Беларускія арніталагічныя бюлетэні «Subbuteo» за розныя гады, кнігі, часопісы, календары, налепкі, відэафільмы, паштоўкі, кубкі ды іншую прадукцыю пра птушак або з іх выявамі.

Праграма
Адкрытай канферэнцыі «Мы і птушкі»

Уваход і ўдзел у канферэнцыі вольны і бясплатны для ўсіх!

Гімназія №1 імя акадэміка Я.Карскага, пр-т Янкі Купалы, 82, г.Гродна

20 лютага, субота
9.00-10.00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў
10.00-10.10 Адкрыццё канферэнцыі.
10.10-10.50 «Арлан-белахвост у Польшчы ў 1994-2008 гады». – д-р Дарота Завадзка (Варшава, Польшча)*
10.50-11.15 «Уражанні аб прыродзе і птушках Паўднёва-Усходняга Алтаю".– д.б.н. Васілій Грычык (Мінск)
11.15-12.00 «Як паспяхова ахоўваць сокала-пустальгу — на прыкладзе дзеянняў у Цэнтральна-Усходняй Польшчы» – Міраслаў Жэнпала (Седльцэ, Польшча) *
12.00-12.20 Перапынак на каву і гарбату. Кулінарыя гімназіі.
12.20-12.50 Афіцыйная частка. Справаздача Савета аддзялення і Рэвізійнай камісіі за 2009 год і план дзейнасці аддзялення на 2010 год.
Узнагароджанне пераможцаў абласнога этапу конкурсу на лепшую выяўленчую работу «Шэрая гусь – Птушка 2009 году».
12.50-13.15 «Шыбы – прычына ненаўмыснага забойства мільёнаў птушак.» – Аляксандр Вінчэўскі (Мінск)
13.15.-13.30 ВідэаКонкурс на веданне птушак Беларусі сярод падлеткаў (з дапамогай вызначальнікаў).
13.30-14.30 Перапынак на АБЕД. Сталовая гімназіі, комплексны абед будзе каштаваць каля 5000 руб.
14.30-15.00 Падвядзенне вынікаў конкурсаў на веданне птушак і ўзнагароджанне пераможцаў у абласных конкурсах і намінацыях: «Лепшыя фотаздымкi году», «Лепшыя клубы «Крылаты дазор» году», «Лепшы артыкул у «Кабцы», «Лепшы арганізатар сустрэч сябраў АПБ з Гарадзеншчыны»., «Лепшыя журналісты» ды іншых.
15.00-15.25 «Цецяруковыя ў Белавескай пушчы – мінулае і сучасны стан»- к.б.н. Мікалай Чэркас (Брэст)
15.25-15.40 Слайд-шоў «Птушкі Аўгустоўскай пушчы» – Станіслаў Завадзкі (Варшава, Польшча)
15.40-16.10 Прэм’ера навукова-папулярнага беларускага фільму «Тры дні ў Белавескай пушчы». – рэжысёр Віталій Гуменны (Гродна)
16.10 -16.30 Перапынак на каву і гарбату
16.30-16.55 «Беласпінны дзяцел у Беларусі» – Генадзь Міндлін (Мінск)
16.55-17.10 Слайд-шоў «Птушкі Гарадзеншчыны» – Дзьмітры Якубовіч (Гродна)
17.10-17.35 «Сярод ста найлепшых — першы год сайту АПБ www.birdwatch.by« – Яўген Сліж (Гродна)
17.35-17.50 Падвядзенне вынікаў канферэнцыі.
19.00-23.00 Урачыстая вячэра для паўналетніх сябраў АПБ і гасцей канферэнцыі. Кошт — 25.000 руб.

* прэзентацыі на польскай мове будуць сінхронна перакладацца на беларускую.
У праграме магчымыя змены – сачыце ў Сеціве на www.birdwatch.by


КАНТАКТ з АРГКАМІТЭТАМ: Дзьмітры Вінчэўскі: тэл. (0152) 730-118, маб. +375-336-887589 , Э-пошта: [email protected]
Віталь Гуменны: маб. +375-292- 842391, Э-пошта: [email protected]
Для іншагародніх магчымы бясплатны начлег у сябраў АПБ з Горадні – звязвайцеся з намі загадзя !

Калі ў Вас ёсьць магчымасьць і жаданьне дапамагчы ў арганізацыі і правядзеньні канферэнцыі, звязвайцеся з аргкамітэтам!

Канферэнцыя адбудзецца ў актавай залі гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага г.Гродна – адрас: праспект Янкі Купалы, 82

Праезд да прып. «Гасцініца «Турыст», далей перайсьці дарогу і ісці прыкладна 5 хвілін у бок лесапарку Румлёва (гл. схему ніжэй).
Ад чыгуначнага вакзалу да Савецкай плошчы на аўт. №№3 і 14, далей аўт.№ 1 або трал.№9
Ад прыпынку «Абласная філармонія» аўт. № 1 і любыя тралейбусы (№№ 8, 9, 12).
Ад Аўтавакзалу аўт. №1.
З усіх прыпынкаў магчымы даезд маршрутнымі таксі (кошт 1000 руб.).


21 лютага, нядзеля
Прыкладна 10.00-14.00. Экскурсія ў вусце р.Ласасянка ў в.Ласосна (або паездка на ачышчальныя сажалкі ВА» Гродна-Азот» у в.Беражаны. Пра месца і час збору можна будзе даведацца ў аргкамітэце канферэнцыі пасьля 17 лютага.
Экскурсія адбудзецца, калі Вы загадзя пацвердзіце свой удзел у ёй. Для тых, у каго няма ўласнага, могуць быць выданы біноклі на час экскурсіі.

10.00-17.00. Для адмыслова запрошаных у памяшканні гімназіі адбудзецца
Семінар «Рэгіянальныя і студэнцкія групы АПБ – плануем міні-праекты разам»

Чакаем Вас !

На здымку А.Храмогінай – пасля адной з папярэдніх канферэнцый.

Таксама глядзіце
У Шуміліна адбылася раёная канферэнцыя юных даследчыкаў
Приглашаем на Первую региональную научную зоологическую конференцию "Итоги полевого сезона-2010", проводимую Брестским государственным университетом им. А.С. Пушкина и Западно-Полесским региональным отделением АПБ
Канферэнцыя Лунінецкага раёнага аддзялення: абраны новы Старшыня!
Адбылася канферэнцыя ў Лунінцы
Запрашаем у Брэст
Новы для Беларусі від птушак стаў кульмінацыяй справаздачнай канферэнцыі Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ
Запрашаем на канферэнцыю Гродзенскага абласнога аддзялення