Берасьцейшчыну апанавалі бражнікіЗвычайныя языканы і бярозкавыя бражнікі прылятаюць у Беларусь з паўднёвых краін для размнажэньня. Найбольшая іх колькасьць сустракаецца ў паўднёвай част цы рэспублікі. У цэлым у Беларусі можна ўбачыць 18 розных відаў бражнікаў.
Буйных матылёў часта блытаюць з сам ымі маленьк імі на Зямлі птушка мі – калібры. Каляровая афарбоўка некаторых бражнікаў падобная да афарбоўкі калібры, а хуткасьць работы крыламі ў матылёў настолькі высокая, што дэталёва разгледзець іх часам вельмі складана. «Жыхары Беларусі пэрыядычна паведамляюць навукоўцам аб "знаходцы" самага маленькага віду птушак, аднак ім тлумачаць, што зафіксаваны «цуд» зьяўляецца ня птушкай, а жамярой», — адзначыў Анатоль Кулак.
Языкан звычайны — бражнік з размахам крылаў 40-50 мм. Гэты від распаўсюджаны ў Эўропе, Паўночнай Афрыцы, Паўднёвай Індыі і ў сярэдняе паласе Азіі. Харчуецца нэктарам, які здабывае, завісаючы над кветкамі. Бярозкавы бражнік – адзін зь відаў самых буйных эўрапейскіх матылёў зь цёмна-сінімі крыламі, на якіх разьмешчаныя сьветлыя палосы. Размах крылаў дасягае 120 мм, даўжыня х а бат к у — 100 мм. Гэты від актыўны ў вечаровы і начны час сутак, падчас палёту даволі гучна бзыкае.
25-09-2007
Крыніца: БЕЛТА
Пераклад з www. nn. by
Здымак звычайнага языкана ( Macroglossum stellarum ) з www.ptushki.org