In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Лідэр "Старога Ольсы" — супраць палявання

Зміцер САСНОЎСКІ, кіраўнік гурта сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса», здзівіўся і абурыўся, калі даведаўся, што ў нашай краіне дасюль вядзецца веснавое паляванне на водна-балотных птушак. У бліц-інтэрв’ю для АПБ ён выказаў свае погляды на паляванне… і на сапраўдных мужчын таксама.


– Зміцер, мне ўрэзаліся ў памяць Вашы словы з нашай леташняй размовы пра веснавое паляванне. Хочацца, каб Вы прамовілі іх публічна…
– Так, магу паўтарыць і зараз: я не разумею захаплення паляваннем. НЕ РАЗУМЕЮ, ЯК МОЖНА ЗАБІЦЬ ІСТОТУ, ЯКАЯ ДЫХАЕ З ТАБОЮ АДНЫМ ПАВЕТРАМ!
– І, мабыць, таму Вы сталі вегетарыянцам?
– Гэты мой выбар прадыктаваны хутчэй аздараўленчымі матывамі, чым маральнымі. Ужо амаль тры гады паспяхова абыходжуся без мяса, і апошнім часам стаў нават больш строгім вегетарыянцам – аддаю перавагу сырой ежы.
Пры ўсім тым, калі ёсць патрэба, умею разбіраць тушы свойскіх жывёлін. (Дудар мусіць уласнаручна вырабіць сваю дуду са скуры казы, але гэта сакральны працэс. – С. І.) Аднак навошта сучаснаму чалавеку забіваць жывёл дзікіх?! Яны жывуць у натуральным асяроддзі, упрыгожваюць сабой гэтае асяроддзе і з’яўляюцца ягонай часткай. Наша прырода вельмі прыгожая, і яна шмат страціць, калі звяроў і птушак у ёй паменшае.
– Ці падзяляюць гэтую Вашу пазіцыю музыканты «Старога Ольсы»?
– Ніхто з іх ніколі не займаўся паляваннем. І я ні разу не чуў з іх вуснаў добрых слоў пра гэта.
(Прынамсі, лютніст гурта Ілля Кубліцкі і ягоная жонка Маргарыта Кубянкевіч, кіраўнік тэатра сярэднявечнай культуры «Яварына», далучыліся да збору подпісаў супраць веснавога палявання. – С. І.)
– Паляўнічыя выхваляюцца, быццам іх жарсць – праява мужнасці, супермэнства. А на Вашу думку, якія прыкметы ўласцівыя сапраўдным мужчынам?
– Сапраўдных мужчын, на жаль, вельмі мала. Для мяне галоўная прыкмета годнага мужчыны – надзейнасць і адказнасць за свае словы. Найлепшымі спосабамі мужчынскага самасцвярджэння лічу добрую фізічную форму, трывалую сям’ю і поспех у бізнесе. Забойства ж птушак – «левы» спосаб пацешыць сваю самаўпэўненасць, які нельга паставіць побач з гэтымі трыма.
– Слушна. А я дадам сваё жаночае меркаванне: гонар для мужчыны – ратаваць жыцці, а не забіваць. Дзякуй за падтрымку, Зміцер.

Гутарыла Святлана Ішчанка


Даведка

Гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» – зорка № 1 у свеце айчыннага медыевалю. Дэбют адбыўся ў 1999 г. На творчым рахунку калектыву – 8 альбомаў, дакументальны фільм пра старадаўнія беларускія музычныя інструменты, выступленні на шматлікіх фестывалях сярэднявечнай культуры, рыцарскіх турнірах, фальклорных фестывалях у нашай краіне і за яе межамі.

Зміцер Сасноўскі – адзін з галоўных арганізатараў і прадзюсер Міжнароднага «Дударскага фэсту», які традыцыйна праводзіцца ў Мінску.

Таксама глядзіце
Весенняя охота на водоплавающих птиц запрещена в 19 угодьях
15 минут, чтобы помочь птицам
Новые Правила ведения охотничьего хозяйства и охоты. Скоро будем стрелять во все, что летит?
"Негледзячы на тое, што ніводная жывёла не пацярпела, паляванне адбылося"
Повсеместный запрет весенней охоты на птиц неизбежен
Запрет весенней охоты дает положительные результаты
Минлесхоз: введение дополнительных ограничений по срокам и способам весенней охоты на водоплавающих птиц является необоснованным
На территории Национального парка "Беловежская пуща" и его охранной зоны введен мораторий на весеннюю охоту
Министерством природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь установлен запрет на охоту на водоплавающую дичь в весенний сезон охоты 2012 года
АПБ вновь призывает Администрацию президента запретить весеннюю охоту на водно-болотных птиц