In English, please
Нацыянальная стыпендыяльная праграма Славацкай Рэспублікі

Нацыянальная стыпендыяльная праграма Славацкай Рэспублікі існуе для паляпшэньня абмена студэнтаў, дактарантаў, выкладчыкаў ВНУ і навуковых супрацоўнікаў, для стажыроўкі ў славацкіх ВНУ і навукова-дасьледчых інстытутах.

Тыпы стыпендыяў:

а) Стыпендыі для студэнтаў замежных ВНУ, прынятых на частку навучаньня ў славацкіх ВНУ па праграме магістра с 1 па 2 сэмэстры (з 5 па 10 месяцаў).

б) Стыпендыі для замежных дактарантаў, прынятых на частку дактаранцкай праграмы ў славацкіх ВНУ альбо навукова-дасьледчых цэнтрах Акадэміі навук Славакіі (з першага па дванаццаты месяцы).

в) Стыпендыі для выкладчыкаў замежных ВНУ і навуковых супрацоўнікаў для лекцыйнай альбо дасьледчай стажыроўкі ў славацкіх ВНУ, навукова-дасьледчых інстытутах і ў няўрадавых арганізацыях па запрашэньні (з аднаго па дванаццыць месяцаў).

Прэтэндэнтамі на стыпендыі могуць быць грамадзяне наступных краінаў:

а) краіны Эўразьвяза — Бельгія, Данія, Фінляндыя, Францыя, Грэцыя, Галяндыя, Ірляндыя, Люксэмбург, Германія, Італія, Партугалія, Гішпанія, Швэцыя, Аўстрыя, Вялікая Брытанія, Кіпр ,Чэхія, Эстонія, Венгрыя, Мальта, Літва, Латвія, Польшча, Славенія;

б) краіны, што ўхваляюць Балонскую дэклярацыю – Албанія, Андора, Арменія, Азэрбайджан, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Грузія, Ісляндыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Нарвегія, Румынія, Расейская Фэдэрацыя, Сэрбія і Чарнагорыя, Швайцарыя, македонія, Турцыя, Украіна;

в) Беларусь;

г) Канада, Мексіка, ЗША, краіны Лацінскай Амэрыкі, краіны Сярэдняй Амэрыкі;

д) Аўстралія, Кітай, Індыя, Інданэзія, Ізраіль, Японія, ПАР, Новая Зэландыя, Тайланд, Тайвань.

Сума штомесяцовай стыпендыі:

а) студэнт ВНУ 7 000 Ск
б) дактарант 14 000 Ск
в) выкладчыкi ВНУ, навуковыя супрацоўнікі:

Асыстэнт — 20 000 Ск, дацэнт — 25 000 Ск, прафэсар — 30 000 Ск

Бланк Заявы

Бланк заявы існуе ў друкаванай электроннай форме. Друкаваная форма заявы маецца ў дыпляматычных прадстаўніцтвах Славакіі за мяжой, у электроннай форме – на сайце Міністэрства адукацыі СР: www.minedu.sk и SAIA , n. o.: www.saia.sk .

Месца прыёма заявы на атрыманьне стыпендыі:

SAIA, n. o.
Námestie slobody 23
812 20 Bratislava 1
Славакія

Заявы на навучальны год разглядаюцца па 15 лістапада 2007 – на летні сэмэстр 2007/2008

Выбар замежных стыпендыятаў ажыцьцяўляе стыпендыяльная камісія, якую прызначае міністар Славацкай Рэспублікі. Чальцамі камісіі будуць зьяўляццца прадстаўнікі міністэрства адукацыі, прадстаўнікі ВНУ Славакіі, Акадэміі навук Славакіі і інш.

Пералік дакумэнтаў, неабходных для заявы на прадастаўленьне стыпендыі для замежных студэнтаў і дактарантаў (1 набор арыгінальных дакумэнтаў + 2 наборы копіі):
- бланк заявы на прадастаўленьне стыпендыі;
- аўтабіяграфія (не апісальнага характара);
- матывацыя;
- падрабязная праграма навучаньня альбо дасьледчая праграма;
- 2 рэкамэндацыйныя лісты ад сваіх выкладчыкаў;
- пасьведчаньне аб валоданьні замежнай мовай (славацкай альбо іншай замежнай мовы, на якой будзе весьціся стажыроўка);
- падцьверджаньне ад ВНУ, што адпраўляе на стажыроўку студэнта дадзенай ВНУ; альбо падцьверджаньне аб прыёме на дактаранцкуюформу навучаньня;
- завераная копія дыплёма бакалаўра альбо магістра, і пасьведчаньне пра дзяржэкзамен;
- выпіска з заліковай кніжкі (для студэнтаў);
- сьпіс публікацыяў (для дактарантаў);
- ліст-запрашэньне славацкай ВНУ альбо навукова-дасьледчага цэнтра Акадэміі навук Славакіі, у якім ВНУ альбо цэнтр абавязуюцца ўзяць студэнта на стажыроўку, альбо навукова-дасьледчую работу;
- фотаздымак да кожнага набору дакумэнтаў.

Пералік дакумэнтаў, неабходных для заявы на прадастаўленьне стыпендыі для замежных выкладчыкаў альбо навуковых супрацоўнікаў (1 набор арыгінальных + 2 наборы копіяў):

- бланк заявы на прадастаўленьне стыпендыі;
- аўтабіяграфія (не апісальнага характара);
- падрабязная прафэсійная праграма (з пазначэньнем даты пачатку, працягласьці і графіка працы);
- сьпіс публікацыяў;
- запрашэньне славацкай ВНУ альбо дасьледчага інстытута;
- фатаграфія да кожнага набору дакумэнтаў.

Кантакт : SAIA, n. o.
Námestie slobody 23
812 20 Bratislava 1
Славакія

Tel.: +421 2 54 41 14 26 (36)
Fax: +421 2 54 41 14 29
e-mail: saia@saia.sk
http://www.saia.sk/eng/?c=509

Крыніца: www.hart.3dway.org

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org