In English, please
Папугаі вярнуліся на свой востраў амаль праз 200 гадоў
Папугаі вярнуліся на свой востраў амаль праз 200 гадоўПапугаі вярнуліся на свой востраў амаль праз 200 гадоў

Папугаі зніклі з Аіту і іншых астравоў Кука яшчэ да 1820х гг з-за палявання за іх чырвонымі пер’ем, якое выкарыстоўвалася ў цырымоніях мясцовымі правадырамі. З тых часоў чорныя пацукі, якія добра лазяць нават па дрэвах і харчуюцца яйкамі і птушанятамі, шырока распаўсюдзіліся па амаль усіх астравах Францускай Палінезіі і астравах Кука. Менавіта іх драпежніцтва падарвала жыццяздольнасць папуляцый многіх відаў папугаяў і пахавала надзею на паспяховую рэінтрадукцыю птушак.

У 1994г МакКормэк разам з іншымі даследчыкамі ўстанавілі, што на Аіту, як і на Рыматары, няма чорных пацукоў. А расліннасць на астравах падобная, што дазволіла б папугаям карыстацца з нектару і фруктаў, якімі яны харчуюцца.

Аднак пасля гэтага амаль на 10 год праект па рэінтрадукцыі «завіс»: было цяжка атрымаць падтрымку іншых орнітолагаў, мясцовай супольнасці і шматлікіх дзяржаўных устаноў. Нарэшце ў 2005г. прэм’ер-міністар астравоў Кука Джым Марураі ( Jim Marurai ) пераслаў чарговы ліст МакКормэка прэзідэнту Францускай Палінезіі Оскару Тэмару ( Oscar Temaru ). Апошні звярнуўся для кансультацый у MANU ( BirdLife у Францускай Палінезіі ) . Яны падтрымалі праграму і далучыліся да іншых партнёраў: TIS ( BirdLife на астравах Кука) і Зоалагічнае таварыства Сан-Дыега (ЗША) ( Zoological Society of San Diego ).

Так склалася, што таксама ў 2005 BirdLife International дадаў праект па рэінтрадукцыі ў сваю рэгіянальную праграму «Ратаванне Ціхаакіянскіх папугаяў», грошы пад якую збіралі пад час мінулагодняга British Birdfair .

Да красавіка 2007 усе дазволы і паперы былі ўзгоднены і атрыманы, і МакКормэк ачоліў міжнародную каманду з 15 навукоўцаў на в-аў Рыматара. На працягу тыдня яны злапалі 27 папугаяў, і авіялініі Air Rarotonga бясплатна пераправілі птушак і навукоўцаў на Аіту. «Усе папугаі адразу пасля выпуску селі на тое самае дрэва, на якім пачысцілі пер’е, агледзеліся, а потым адляцелі ў бліжэйшы лес» – распавёў Джэральд МакКормэк.

З гэтага часу папугаяў назіралі некалькі разоў, у сонечныя дні рэгістраваліся групы нават да 13 птушак. Навукоўцы лічаць, што яны зараз займаюць плошчу не меней за 30 кв.км.

Пад час мінулагодняга Birdfair ’у атрымалася сабраць 215.000 £ на праграму BirdLife International «Ратаванне Ціхаакіянскіх папугаяў». Праект на Аіту атрымаў з гэтай сумы 35 . 000 £ . З іх 23.000 былі выкарыстаны для падрыхтоўкі і пад час рэінтрадукцыі; рэшта будзе выкарыстана пад час маніторынгу папугаяў на працягу наступны’ 4 гадоў, а таксама на назіранні, якія ўпэўняць навукоўцаў, што чорныя пацукі не пасяліліся на востраве. …

Рыматарскі папугай-лоры, або лоры Кухлі ( Vini kuhlii ) мае статус пагражаемага віду ( Endangered ).

27-09-2007

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

Крыніца: www . birdlife . org

Здымак Рыматарскага папугая-лоры P hil` a B ender` a з www . birdlife . org

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org