Першы юбілей Гродзенскага абласнога аддзяленьня АПБ адзначым разам!У нядзелю, з 9.00 да 14.00 мы на замоўленым аўтобусе зьбіраемся не толькі паглядзець птушак на ачышчальных сажалках ВА «Азот» каля в.Беражаны (пр. 9 км ад Горадні), але і лепш пазнаёміцца, пагуляць і зрабіць разам пікнік у прыгожым месцы каля в.Загараны. Мы павінны убачыць птушку 2008г. – вялікую белую чаплю, а таксама яшчэ 15-20 іншых відаў птушак.
Для таго, каб далучыцца да экскурсіі, акрамя Вашага жаданьня, патрэбны 10 тыс. рублёў з кожнага дарослага і падлеткаў, старэйшых за 12 год (5 тыс. на аплату аўтобусу і 5 на аплату асноўных прадуктаў для пікніку). Рэшта прадуктаў, напоі і прысмакі для дзетак і дарослых трэба браць з сабой адпаведна уласным густам.
Ад’езд 7 кастрычніка, ў нядзелю, у 9.10 ад прыпынку «дачных» аўтобусаў перад Абласной філярмоніяй (былы Палац культуры Хімікаў). Калі ласка, апраніцеся адпаведна надвор’ю, вазьміце палявы абутак і біноклі. Сямейныя пары з дзеткамі рознага узросту вітаюцца! Патэлефануйце нам да абеду пятніцы, 5 кастрычніка, каб пацвердзіць свой удзел – гэта дазволіць лягчэй арганізаваць нашу сустрэчу. Аўтобус ужо замоўлены, таму сустракаемся нават у додждж і вецер.
У суботу, 6 кастрычніка, мы зьбіраемся правесьці шэраг міні-экскурсій у першую палову дня для вучняў гімназіі №1 імя Я.Карскага па лесапарку Румлёва. Калі ёсьць жадаючыя дапамагчы, калі ласка, патэлефануйце нам!
Маб. тэлефоны для даведак і пацверджаньня ўдзелу:
Вэлком: 6-141-666 – Дзьмітры Вінчэўскі
6-802-109 – Аляксандра Васільеўна Рыжая
МТС: 2-842-391 – Віталь Гуменны
e — mail : APB _ Hrodna @ tut . by
Дзьмітры Вінчэўскі, АПБ, Горадня
На здымку Мікалая Чэркаса (АПБ) – сябры АПБ пад час назіранняў птушак пад Горадняй, 2003 год.