In English, please
На ТВП Ельня абмежавана веснавое паляванне

13 сакавіка у нашай краіне адкрылася веснавое паляванне на гусей. І хаця зімовае надвор’е пакуль што не спрыяе масавай міграцыі, не за гарамі той час, калі гусіныя чароды, спакойна пераадолеўшыя большую частку Еўропы, замест доўгачаканага адпачынку і ежы, так неабходных ім для далейшага пералёту і гнездавання, атрымаюць на «гасцінных» беларускіх палетках набоі шроту і карцечы…


Негледзячы на тое, што беларускі ўрад пакуль што не прыняў ніякага рашэння наконт забароны веснавога палявання ў нашай краіне, выйсце усё ж існуе. Першыя крокі ў гэтым накірунку зрабіла дырэкцыя ДПУ «Спораўскі» і «Ельня» . Па іх ініцыятыве, падтрыманай раённымі выканкамамі, мясцовыя паляўнічыя калектывы прынялі рашэнні аб стварэнні «зон пакою» на тэрыторыях заказніка «Ельня » і большай часткі заказніка «Спораўскі ». Веснавое паляванне на водна-балотных птушак у гэтых зонах будзе забаронена.


Шчыра віншуем нашых калег з першай перамогай і звяртаемся да дырэкцый іншых прыродаахоўных устаноў, у першую чаргу, створаных на буйных міграцыйных шляхах, падтрымаць гэтую ініцыятыву.
Дарэчы, лісты з заклікам ужо накіраваныя па адпаведных адрасах.

Прэсс-служба АПБ

Таксама глядзіце
"Негледзячы на тое, што ніводная жывёла не пацярпела, паляванне адбылося"
Повсеместный запрет весенней охоты на птиц неизбежен
Запрет весенней охоты дает положительные результаты
Минлесхоз: введение дополнительных ограничений по срокам и способам весенней охоты на водоплавающих птиц является необоснованным
Министерством природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь установлен запрет на охоту на водоплавающую дичь в весенний сезон охоты 2012 года
АПБ вновь призывает Администрацию президента запретить весеннюю охоту на водно-болотных птиц
Праздник птиц в Турове-2011
Верш С. Нефідовіча "Не ляціце, гусі, дадому!"
ВНИМАНИЮ ОХОТПОЛЬЗОВАТЕЛЕЙ И ОХОТНИКОВ! Принято постановление Минприроды "Об установлении запрета на весеннюю охоту на водоплавающую дичь в 2011 году"
Охотники собираются подавать в суд на лидера группы "Нейро Дюбель"
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org