Беларус атрымаў адну з найвышэйшых ўзнагарод для батанікаў — Гэта найвышэйшая ўзнагарода для батаніка ў Эўропе, як для пісьменьніка — Пуліцараўская прэмія. Мне было так прыемна! — расказаў Алег Маслоўскі. — Узнагароду прысудзілі за тое, што беларусы ўдзельнічалі ў распрацоўцы мэтадаў захаваньня расьлін у Эўропе й першымі ў СНД рэалізавалі ўнікальныя праекты: вылучылі самыя значныя батанічныя тэрыторыі, выявілі віды й экасыстэмы, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня; вырашылі праблему захаваньня лугоў; а самае галоўнае — распрацавалі для органаў кіраваньня сыстэму кадастраў. Такой больш няма нідзе. Кадастар — гэта кампутарная энцыкляпэдыя, паводле якой мясцовыя ўлады могуць сачыць, як зьмяняецца колькасьць прыродных рэсурсаў, і прымаць граматныя рашэньні (напрыклад, ці дазваляць нарыхтоўку драўніны ці збор ягад у сваіх лясах). Было прыемна, што Беларусь назвалі ў ліку 4‑х краін, якія дамагліся найбольшага прагрэсу ў галіне захаваньня расьлін, разам зь Вялікабрытаніяй, Баўгарыяй і Сэрбіяй.
Узнагарода зробленая з чыстага срэбра, да яе прыкладзены іменны дыплём. Цяпер яна ўпрыгожвае працоўнае месца Алега Маслоўскага ў Інстытуце экспэрымэнтальнай батанікі імя Купрэвіча. Апрача нагоды для гонару, «Срэбны ліст» — гэта пропуск у эўрапейскую экалягічную палітыку й да дадатковага фінансаваньня на прыродаахоўныя праекты.
03-10-2007
Ксенія Наважылава, «Комсомольская правда» в Белоруссии»
Пераклад з www.nn.by