In English, please
Нямецкія навукоўцы плануюць ажыццявіць найвялікшы ў Цэнтральнай Еўропе праект па ахове прыроды
Нямецкія навукоўцы плануюць ажыццявіць найвялікшы ў Цэнтральнай Еўропе праект па ахове прыродыНямецкія навукоўцы плануюць ажыццявіць найвялікшы ў Цэнтральнай Еўропе праект па ахове прыроды

Праект лясных калідораў рыхтуе Нямецкая Ліга навакольнага асяроддзя і аховы прыроды ( BUND ) з Турынгіі. Паводле яе планаў, Германію павінны пакрыць прыкладна 20 тысяч кіламетраў лясных калідораў шырынёй каля 50 м, якія будуць уяўляць з сябе лясныя і хмызняковыя зараснікі. Такім чынам дзікія жывёлы змогуць выкарыстоўваць такія эка-тунелі пад час міграцый і рассялення ў пошуку новых месцапражыванняў. Гаворка ідзе, між іншым, пра лясных кошак, барсукоў, кажаноў, кунаў, жабаў, наземных жукоў і матылёў. Паводле ацэнак навукоўцаў, калі праект не будзе рэалізаваны ў бліжэйшы час, існаванне ад 60 да 70% відаў мясцовай фауны будзе пад пагрозай.

Менавіта «расьсяканне ландшафтаў» рознымі камунікацыямі – найперш, інтэнсіўна выкарыстоўваемымі дарогамі, паводле экспертаў Федэральнага агенцтва па ахове прыроды ( BfN ) "пачынае з’яўляцца адной з важнейшых прычын пагрозы захаванню біялагічнай разнастайнасці ў Центральнай Еўропе…».

Справа ў тым, што гэта прыводзіць да змяншэння генетычнай рознароднасці ў жывёл на абмежаваных чалавекам прыродных тэрыторыях. Блізкароднаснае скрыжаванне (інбрыдынг) не дазваляе невялікім папуляцыям з упэўненасцю глядзець у будучыню, і менавіта гэта цяпер складае праблему для многіх прыродных рэзерватаў Германіі, якія акружаны сельскагаспадарчымі землямі. Праблема павялічваецца для відаў, якія для свайго існавання патрабуюць вялікіх тэрыторый. Так, напрыклад, паводле тэлеметрычных даследаванняў, праведзеных на працягу 2,5 апошніх гадоў у рэзерваце Гайніх ( Hainich ), самкі дзікіх еўрапейскіх катоў выкарыстоўваюць каля 600 га лясных біятопаў, а самцы нават да 4000 га.

Аднак не толькі параўнальна вялікая плошча, якая неабходна дзікім кошкам, робіць з іх выдатных індыкатараў паспяховасці праекту. Дзікім катам патрэбны для жыцця старыя лясы, з мёртвымі і жывымі дрэвамі рознага ўзросту, таксама з густым і шматвідавым падростам, якія забяспечваюць ежу і ўкрыцці не толькі ім, але і іх ахвярам.

Rafaela von Bredow

Паводле www. spiegel. de

Пераклаў са скаротамі Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

PS Цікава, што ў Беларусі падобныя «лясныя калідоры» ўздоўж дарог у апошнія гады якраз няшчадна высякаюцца і выкарчоўваюцца. Праз нейкі час будзем садзіць, як зараз узнаўляем балоты?...

Лосі таксама выйгралі б ад такіх «зялёных калідораў» – здымак Мікалая Гулінскага (АПБ).

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org