BirdLife прапануе радыкальна змяніць Агульную сельскагаспадарчую палітыку ЕўразвязуBirdLife International упэўнены, што галоўнай мэтай новай сельскагаспадарчай палітыкі павінна стаць устойлівае выкарыстанне рэсурсаў навакольнага асяроддзя з падтрымкай такога кіравання зямлёй, каб выконваўся галоўны прынцып: «Агульныя грошы на агульную карысць». BirdLife прапануе даплачваць фермерам за падтрыманне прыродных біятопаў і водных рэсурсаў на сваіх землях у належным стане.
«Калі мы не будзем разам працаваць над радыкальнай рэформай САРу, каб быць упэўненымі ў тым, што агульныя грошы выкарыстоўваюцца для агульнай карысці, /вялізарны/ бюджэт на падтрымку сельскай гаспадаркі будзе страчаны як для навакольнага асяроддзя, так і сельскіх гаспадарстваў» – падкрэсліла д-р Клэйр’і Папазаглоў ( Dr Clairie Papazoglou ), кіраўнічка еўрапейскага аддзялення BirdLife International .
Джыакома Баллар’і ( Giacomo Ballari ), прэзідэнт Еўрапейскай Рады маладых фермераў адрэагаваў на такую прапанову наступным чынам: «Я згодны з вамі наконт фермерства як забеспячэння агульнай карысці. Мы павінны абмеркаваць пытанне «як гэта забяспечыць» перш чым абмяркоўваць пытанне «сколькі на гэта спатрэбіцца.»
Іншымі прыярытэтамі САР павінны стаць належнае фінансаванне і кіраванне сеткай тэрыторый Natura 2000 і адэкватны адказ на змены клімату праз змяншэнне эмісіі двуокісі вугляроду сельскай гаспадаркай і іншыя адаптацыі да негатыўных зменаў у навакольным асяроддзі.
BirdLife таксама настойвае на працягванні падтрымкі з агульных грошай Еўразвязу добра распрацаваных схемаў па ахове наваколля і прыродна бяспечнага вядзення сельскай гаспадаркі ( High Nature Value Farming ), бо гэта неабходная ўмова для выжывання птушак сельгасландшафтаў і біяразнастайнасці ўвогуле.
Еўракамісар Фішэр-Боэл пагадзілася не з усімі прапановамі, але падкрэсліла, што /ахова/ навакольнага асяроддзя заўсёды будзе сярод прыярытэтаў еўрапейскай палітыкі: «Зямля, якую мы атрымалі ў спадчыну ад сваіх продкаў гэта не толькі рэсурс для выкарыстання – мы павінны захаваць яе і перадаць сваім дзецям у лепшым стане, чым атрымалі мы».
Пазнаёміцца з поглядамі і прапановамі BirdLife на новую сельгаспалітыку Еўразвязу можна тут:
" New Challenges, New CAP": BirdLife' s vision for the future of the EU CAP
04-10-2007
Крыніца: www. birdlife. org
Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
Здымак поплаўнага луня на фоне нідэрляндзкага мястэчка Hans ` a Hut ` a .
Пра адмоўныя вынікі сучаснай сельскай гаспадаркі для еўрапейскіх птушак гл. тут:
http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=163