In English, please
Гімназісты сустрэліся з птушкамі
Гімназісты сустрэліся з птушкаміГімназісты сустрэліся з птушкамі

[SCREEN:0] Пасля, аб’яднаўшыся ў групы, з адным ці двума дарослымі гідамі-назіральнікамі ўсе адправіліся на гадзінную экскурсію ў лесапарк Румлёва, які пачынаецца адразу каля гімназіі. Дзякуючы біноклям, і, асабліва, трубам, атрымалася добра разгледзець шызых галубоў, шэрых варон, малінаўку і папаўзня, а на Нёмане — чаек-рыбачак і качак-крыжанак. Усяго ж атрымалася пачуць і ўбачыць 21 від птушак.

[SCREEN:1] Пад час падвядзення вынікаў былі ўзнагароджаны найбольш актыўныя назіральнікі. А пасля гульні ў міграцыю белых буслоў тыя з падлеткаў-удзельнікаў, якія «здолелі вярнуцца» з зімоўкі ў Беларусь.

[SCREEN:2] Свята атрымалася. І хаця пад час абмеркаванняў аказалася, што спадабалася яно не ўсім, і многія наракалі на вільготнае і халоднае надвор’е, усё ж большасць водгукаў былі станоўчымі. Напрыклад: «Всё понра вилось, было весело!», «Понравились все увиденные птицы», «Спадабаліся качкі і чайкі на Нёмане», «попался класный проводник» и г.д.

Таму яшчэ раз дзякую усім сябрам АПБ, якія знайшлі час і дапамаглі арганізаваць гэтую сустрэчу гімназістаў з птушкамі: Яне і Андрэю Храмогіным, Алене Вінчэўскай, Віталю Гуменнаму, Ірыне Дзямешчык, Яўгену Сліжу, Тацяне Смыкоўскай, Дзянісу Табунову, а таксама настаўніцы гімназіі №1 Алене Багушэвіч.

Да новых сустрэч з птушкамі!

Дзьмітры Вінчэўскі, Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ.

Здымкі Алены Вінчэўскай, больш здымкаў тут:

http://www.ptushki.org/index.php?area=1&p=gallery&action=showimages&galid=48

Помогите КУРШСКОЙ КОСЕ!
6 кастрычніка 2007 года
Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org