In English, please
Юбілей адзначылі разам з птушкамі
Юбілей адзначылі разам з птушкаміЮбілей адзначылі разам з птушкамі

[SCREEN:0] Першы прыпынак 25 бёдуотчараў-юбіляраў зрабілі на адным з найлепшых месцаў для назіранняў птушак у навакольні Горадні – ачышчальных сажалках ВА «Азот» каля в.Беражаны. І сапраўды, не гледзячы на не вельмі спрыяльнае для назіранняў надвор’е – часам ішоў споры восеньскі дождж – атрымалася ўбачыць 31 від птушак. Сярод усіх відаў, канешне, найбольшай папулярнасцю карысталася Птушка 2008 года – вялікая белая чапля. Іх атрымалася убачыць 13 асобін!

[SCREEN:1] Іншыя цікавыя назіранні – вясковыя ластаўкі, скапа, пастушкі. І від, варты паведамлення сябрам Клуба200 – вусатая сініца, — 6 птушак ляталі вакол нас дастаткова доўга, каб іх маглі заўважыць усе назіральнікі.

[SCREEN:2] Яшчэ 2 віды дадаліся на нашым наступным прыпынку каля в.Загараны, і сярод іх – палявы лунь. Менавіта тут і пачалася неафіцыйная частка «з каўбаскамі» на вогнішчы (гл. здымак) і шматлікімі тостамі за здароўе птушак, бёдуотчараў і нашага аддзялення.

[SCREEN:3] Вясёлыя юбіляры, Птушкі, Добры настрой і падсмажаныя прысмакі дапамаглі яшчэ раз зразумець – варта збірацца разам часцей.

Таму — да хуткай сустрэчы на наступнай экскурсіі!

Дзьмітры Вінчэўскі, Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ, Горадня

Здымкі Алены Вінчэўскай (АПБ), больш здымкаў тут:

http:// www . ptushki . org / index . php ? area =1& p = gallery & action = showimages & galid =49

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org