In English, please
EuroBirdwatch 2007 – вынікі найбуйнейшых назіранняў птушак у Еўропе
EuroBirdwatch 2007 – вынікі найбуйнейшых назіранняў птушак у ЕўропеEuroBirdwatch 2007 – вынікі найбуйнейшых назіранняў птушак у Еўропе

Як і раней – Сусветныя назіранні птушак адбываюцца штогод з 1993 года – адна з галоўных мэтаў была растлумачыць важнасць існавання і аховы для мігрыруючых птушак бяспечных месцаў, дзе яны могуць адпачыць і падсілкавацца . «Мігрыруючыя віды маюць патрэбу не толькі ў разнастайных месцах гнездавання, але таксама і ў бяспечных месцах адпачынку пад час міграцыі і адпаведных месцах зімоўкі» – падкрэсліў Фрыц Гірт ( Fritz Hirt ), каардынатар Eurobirdwatch 07 з SVS / BirdLife Switzerland (Швайцарыя). Амаль напярэдадні Сусветных назіранняў птушак прыйшло хвалюючае паведамленне з Іспаніі, што улады Каталоніі хочуць легалізаваць «паляванне» на птушак з дапамогай клею (падрабязней па-беларуску гл. тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=294 )

Нацыянальныя партнёры BirdLife арганізавалі разнастайныя акцыі і мерапрыемствы, каб прыцягнуць як мага больш людзей да назіранняў за птушкамі. Пад час якіх падлічваліся не толькі ўсе заўважаныя віды, але і колькасць асобін. Да 16.00 нядзелі нацыянальныя каардынатары павінны былі даслаць падагульненыя дадзеныя са сваіх краін у Швайцарыю, дзе рабіліся падлікі для ўсёй Еўропы. На жаль, партнёры з Аўстрыі, Францыі, Грэцыі, Нідэрландаў, Нарвегіі, Польшчы і Партугаліі не здолелі своечасова даслаць дадзеныя аб сваіх назіраннях, таму вынікі EuroBirdwatch 2007 можна паглядзець тут (без гэтых краін): http:// www. birdlife. ch/ d/ anlaesse_ ebw07. html

У Беларусі, дзе Сусветныя дні назіранняў птушак каардынавала, як і заўсёды, ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ), на працягу 6 і 7 кастрычніка было арганізавана 126 экскурсій у якіх прынялі ўдзел агулам 606 чалавек. Тройка найбольш масавых відаў, якіх назіралі ў гэтыя дні склалася наступная: звычайны шпак, шэры журавель і каўка.

Больш пра некаторыя акцыі АПБ ў Беларусі гл. тут:

http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=323

http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=325

http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=327

У Латвіі адмыслова да гэтага мерапрыемства быў падрыхтаваны буклет «Як пачаць назіраць за птушкамі». Міністар аховы навакольнага асяроддзя перамог разам са сваёй камандай у «Гонцы за птушкамі» для Важных персон ( VIP — Birdrace ). BirdLife Славакіі праводзіла спаборніцтвы сярод школьнікаў на найлепшы малюнак і здымак птушкі. У Азэрбайджане да экскурсій далучыліся амбасадары Грэцыі і Германіі.

Паводле падагульненных вынікаў у Еўропе найчасцей назіранымі відамі птушак сталі :
1. Звычайны шпак ( Sturnus vulgaris )
2. Чайка-рыбачка ( Larus ridibundus )
3. Качка-крыжанка ( Anas plathyrhynchos )

Краінай з найбольшай колькасцю праведзеных экскурсій стала Расія (207).
Найбольш назіральнікаў удзельнічала ў Іспаніі (22 000).
Найбольшую колькасць птушак назіралі ў Венгрыі (461 000).

Падрыхтавалі Дзьмітры і Аляксандр Вінчэўскія (АПБ) паводле www. birdlife. ch

Здымак Алены Вінчэўскай (АПБ)

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org