Сусветныя дні назіранняў за птушкамі Мінскі Diplomatic Birding Club правёў на ЕльнеЕльне пагражаюць пажары — балота штодзень траціць тысячы тон вады з-за каналаў, якія былі пракапаны ў 20 стагоддзі (падрабязней пра гэта гл. тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=252 ) . Дыпламаты былі ўражаны энтузіазмам брэсцкіх, мінскіх і віцебскіх сябраў і прыхільнікаў АПБ, якія ў кастрычніцкі холад і дождж мужна працавалі над пабудовай 2 дамб каля возера Бярэжа . Прычым амаль палову ратавальнікаў балота склалі дзяўчаты!
[SCREEN:0] Акрамя ўжо ўзгаданых, сярод цікавых назіранняў птушак: палявые луні,залацістыя сеўкі, вялікія белыя чаплі, якія заляцелі аж на наша паўночнае возера Абстэрна.
Ельня — найвялікшае вядомае прыстанішча пралётных жураўлёў і гусей у нашай краіне (падрабязней гл. тут: http://www.ptushki.org//balotaelna
)
І падсумоўваючы ўражанні дыпламатаў Ілія Тодоровіч (Глава Прадстаўніцтва Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў у Беларусі) сказаў: "Я першы раз на журавінным балоце, і бачу вельмі прыгожае месца! Тут жыве Бог!"
Таму — в ыратуйма Ельню разам!
Аляксандар Вінчэўскі (АПБ), Мінск
Здымак аўтара