In English, please
“Замарожаны заапарк” дапаможа знікаючым відам
“Замарожаны заапарк” дапаможа знікаючым відам“Замарожаны заапарк” дапаможа знікаючым відам

Група амерыканскіх і японскіх даследнікаў з Ад’юбонаўскага цэнтра даследавання знікаючых відаў у Новым Арлеане ( Audubon Center for Research of Endangered Species ) і Жаночай клінікі Като ў Токіо ( Kato Ladies Clinic ) абвясціла аб паспяховым узнаўленні першых у свеце кацянятаў , народжаных з замарожаных яйкаклетак хатняй коткі. Яйкаклеткі былі замарожаныя адмысловым метадам кр ы ок а нсервац ыі . Яйкаклеткі коткі доўга не атрымоўвалася замарозіць належн ым чынам з-за высокага ўтрымання ў іх тлушч у . Даследнікі спадзяюцца, што кр ы ок а нсервац ы я дапаможа зберагчы шматлікія віды дзікіх кошак, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

У чэрвені 2007 года паспяхова прайшоў эксперымент па размарожванні яйкаклетак місісіп скага падвіду канадзкага жураўля ( G rus canadensis pulla ) . Яйкаклеткі былі замарожаныя, затым іх атрымалася адта я ць і вывесці з іх здаровых птуша нятаў. У 1970я гг. птушак, якія адносяцца да гэтага падвіду, заставалася не болей за 40 пар. Дзякуючы развядзенню жураўлёў у няволі і рэінтрадукцыі іх у прыроду атрымалася павялічыць колькасць дзікіх птушак да 130 пар. Менавіта для іх аховы быў створаны Mississippi Sandhill Crane National Wildlife Refuge . І цяпер жураўлі жывуць у прыродных умовах толькі ў гэтым рэзерваце і на бліжэйшых да яго прыватных землях.

Становішча місісіпскага падвіда ўскладняецца тым, што плошча яго асноўных месцаў пражывання – балотаў у пойме Місісіпі — істотна скарацілася за апошняе стагоддзе. З 6 падвідаў канадзкага жураўля — 3 мігрыруючыя, а тры аселыя. І менавіта да групы аселых адносіцца місісіпскі падвід, які разам з кубінскім падвідам мае статус пагражаемага (Е ndangered ). Зразумела, што знаходжанне птушак на той самай абмежаванай тэрыторыі на працягу ўсяго году не дапамагае ўзнаўленню віду без істотнага яе павелічэння. Менавіта таму папярэднія поспехі амерыканскіх і японскіх даследнікаў па крыакансервацыі яйкаклетак місісіпскага падвіду канадзкага жураўля былі з энтузіязмам сустрэты арганізацыямі, якія займаюцца аховай прыроды. Бо такі падыход дае надзею ў будучыні рашыць праблему з захаваннем падвіду нават калі ён знікне ў дзікай прыродзе.

Зараз даследнікі рыхтуюцца да выпрабаванняў свайго метаду на яйкаклетках мексіканскага ваўка, прадстаўніка сямейства псовых , а таксама яйкаклетках ільва.

Нор’іко Кагава ( Noriko Kagawa ), даследнік з клінікі Като, лічыць, што з часам стане магчымым стварэнне цэлага "Замарожанага заапарка", у якім будуць захоўвацца яйкаклеткі ўсіх знікаючых жывёл, астуджаныя да тэмпературы -196 градусаў па Цэльсію.

09-10-2007

Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

паводле інфармацыі з www . svobodanews . ru і www . uhaul . com

Здымак Audubon Center for Research of Endangered Species

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org