In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Тураў: паразуменне ёсць.

Сітуацыя з плануемым развіццём сельскагаспадарчай дзейнасці, турызму і паляўнічай гаспадаркі на землях ААТ «Тураўшчына» была абмеркавана на двухбаковых сустрэчах дырэктара АПБ Віктара Фянчука са Старшынёй пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанні Міхаілам Русым, а таксама са Старшынёй Праўлення ААТ «Белаграпрамбанк» Сяргеям Румасам.

Нагадаем, што ААТ «Тураўшчына» было створана ў жніўні 2009 года пры актыўным удзеле ААТ «Белагрпарамбанк». У планах ААТ – будаўніцтва буйных жывёлагадоўчых і пераапрацоўваючых комплексаў, развіццё сельскай гаспадаркі і турызму ў Тураўскім рэгіёне. Да ААТ адышлі ўсе сельскагаспадарчыя землі рэгіёну, а таксама і паляўнічыя ўгоддзі.

Асаблівую заклапочанасць з боку АПБ вызвалі агучаныя на мясцовым узроўні планы па будаўніцтве спартовай пляцоўкі і фізкультурна -аздараўляльнага комплексу на тэрыторыі Тураўскага балоння за кошт ААТ «Белаграпрамбанк», паглыбенне ракі Струмень, плануемае актыўнае развіццё паляўнічай гаспадаркі ў рэгіёне.

У ходзе сустрэч, з боку Міхаіла Русага і Сяргея Румаса было выказана поўнае разуменне значнасці Тураўскага балоння і поймы Прыпяці. Пры гэтым, кіраўнік Белаграпрамбанку не пацвердзіў планы будаўніцтва на Тураўскім балонні.

Падчас сустрэч было адзначана, што адной з асноўных сучасных праблем поймы Прыпяці з’яўляецца зарастанне прыпяцкіх паплавоў, таму разумнае і рэгуляванае выкарыстанне гэтых тэрыторый значна спрыяла бы захаванню месцаў гнездавання і міграцыйных прыпынкаў водна-балотных птушак і біяразнастайнасці ўвогуле. АПБ вітала планы ААТ «Тураўшчына» і Белаграпрамбанку па аднаўленні выпасу ската на прыпяцкіх паплавах і выкарыстанні парод, трывалых да шырокага спектру ўмоў навдор’я. У гэтай сувязі Віктар Фянчук звярнуў таксама ўвагу і на мажлівасць выкарыстання абарыгенных палескіх парод – палескай чырвонай каровы і палескіх коней. Што будзе вельмі цікавым для развіцця агра-турызма, а таксама спрыяла б захаванню гэтых знікаючых парод.

Развіваючы пытанні двухбаковага супрацоўніцтва паміж Белаграпрамбанкам і АПБ, былі дасягнуты папярэднія дамоўленасці па працягу выпасу кароў ААТ «Тураўшчына» на Тураўскім балонні ў 2010 годзе, а таксама сумеснай працы па развіцці экалагічнага турызму на гэтай тэрыторыі.

Кіраўніцтвам ААТ «Белаграпрамбанк» таксама было выказана поўнае разуменне адчувальнасці гняздуючых птушак да турбавання падчас палявання і неабходнасць захавання рэжыму пакою ўвесну для месцаў каланіяльнага гнездавання ахоўваемых відаў водна-балотных птушак.

На фота: Менавіта тут згодна з прапановай уладаў Жыткавіцкага раёну планавалася будоўля футбольнага поля і фізкультурна-аздараўляльнага комплексу за сродкі ААТ «БелАграПрамБанк». У 2009 годзе АПБ правяло тут высечку хмызняку для аднаўлення месцаў гнездавання водна-балотных птушак. Зімой і вясной гэта тэрыторыя знаходзіцца амаль цалкам пад вадой.

НЕДЕЛЯ ПТИЦ В БРЕСТЕ
2 красавіка 2010 года
Таксама глядзіце
Волонтерский лагерь в Турове: к возвращению дупелей — готовы!
Я тебя вырублю!
Туров: люди против ивы
Летник на Туровском лугу — помоги кулику!
Волонтеры, едем в Туров!
Рекорд: на Туровском лугу — 120 тысяч турухтанов!
Туровские джунгли
Туров зовет!
Старушка-мородунка
Дзе кулік — там і свята